Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
разя́вам.иж., прост., пренебр. раззя́ва, рази́ня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разя́ва, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.груб. Рассеяны, няўважлівы чалавек. Ніна высунулася з будкі і закрычала: — Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява!Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разя́ва, разява́ка ’няўважлівы чалавек’ (ТСБМ), разе́ва, разёва, розя́ва, раззёва, роззя́ва ’хто няўважлівы’ (віл., шчуч., лід., дзятл., беласт., ваўк., Сл. ПЗБ; Скарбы, Сцяшк. Сл., ТС), разявёня ’разява’ (Янк. 2), разяво́н ’разява’ (Юрч.), разява́ка ’разява’ (брасл., Сл. ПЗБ), разяве́ня ’някемлівы’ (Сцяшк. Сл.), разява́ты ’някемлівы, нецямлівы’ (Янк.), разяво́нічка ’разява’ (Юрч. СНЛ). Ад разя́віць (гл.). Звычайна разглядаецца як вытворнае ад зява́ць (гл.). Непадаўжэнне ‑з‑ магчыма ў выніку дээтымалагізацыі слова. Або можна меркаваць, што быў нейкі корань *inąti, *jati. Такім чынам, утворана аналагічна да рус.рази́ня, якое з *orz‑ і *žinǫti (Фасмер, 3, 434).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разя́вам, ж, размгруб, разява́кам, ж zerstréuter Mensch; разм Hans Gúckindieluft
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
губашлёп, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., груб.).
Разява, расцяпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салапя́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -пя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -пя́к (разм., зневаж.).
Разява, неарганізаваны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)