◎ Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мындра 1 ’бруква’ (маг., Мікуц.). Няясна.
◎ Мы́ндра 2 ’модніца’ (пруж., Сл. Брэс.); з укр. миндра ’тс’, якое з малд. мындру, рум. miridru ’пышны, прыгожы’ < ст.-слав. мѫдръ ’мудры’ (ЕСУМ, 3, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відочны 1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.
Відочны 2 ’наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
оби́льный бага́ты, шчо́дры; (о растительности) бага́ты, густы́, пы́шны;
оби́льный урожа́й бага́ты ўраджа́й;
оби́льный дождь спо́рны (вялі́кі) дождж;
оби́льный обе́д бага́ты абе́д.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Сорт груш.
смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пастарэў, састарэў. У Дашынай хаце .. [Пятра] ніхто не пазнаў. Даведаўшыся, хто ён такі, пастарэлая гаспадыня, вохкаючы і божкаючы, замітусілася па хаце, пачала збіраць пачастунак. Ракітны. Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)