◎ Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.
1. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.
2. Адно сцябло саломы.
|| памянш. сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
◊
Хапацца за саломінку — спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вако́л,
1. прысл. Кругом, навокал. Вакол ляжала маўклівае пустое поле. Колас.
2. прыназ. з Р. Кругом чаго‑н. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.
1. Расходаваць, патраціць.
Р. стыпендыю.
2. перан. Патраціць на што-н. дробнае, пустое, непрыстойнае (сілы, пачуцці і пад.).
Р. здароўе.
Р. энергію.
3. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.)
Р. казённыя грошы.
|| незак. растра́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. растра́чванне, -я, н. і растра́та, -ы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́тні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размешчан у куце. Кутняе акно. □ Невялікае памяшканне чайной было амаль пустое, толькі за кутнім сталом ля печкі вольна расселіся трое. Быкаў.
•••
Кутнія зубы гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Падаваць час ад часу слабы голас. Каты.. церліся каля гаспадарскіх ног і па-блазенску дакучліва вякалі. Брыль.
2. Гаварыць пустое, не вартае ўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прастарэ́ка ’той, хто многа гаворыць пра пустое; гаварун, жартаўнік’, ’малы, які гаворыць, як дарослы’ (ТСБМ, Шат.; глус., Янк. Мат.), ’балбатун’ (“трапло”) (Воўк-Лев., Татарк., 182), ’які паволі гаворыць пустое, няважнае’ (Нас.), ’прастак’ (Янк. 1), ’скамарох; крыўляка’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.), параўн. укр. просторі́кати ’многа гаварыць’, рус. просторечи́вый ’той, хто гаворыць проста’, просторе́чие ’простая мова’, чэш. prostořeký ’той, хто гаворыць занадта шчыра’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *прастарэ́каць ’гаварыць пра пустое, балакаць’, якое ад про́сты і *рэ́каць (гл. урачы). Аднак адсутнасць фіксацыі зыходнага дзеяслова (прастарэ́каваць ’гаварыць несур’ёзнае, пустое’ ад прастарэ́ка) прымушае дапусціць уплыў літ. prieštariẽkas, якое паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 2, 284), з’яўляецца nomen agentis ад prieštaráuti ’працівіцца, пярэчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перацалпоніванне (піріцатюпівыпьпя) ’абгаворванне, плёткі’ (Юрч. СНЛ). Да пера- і цалпопіць ’гаварыць пустое’ (m.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́міць ‘балбатаць, гаварыць пустое’ (івац., Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, памылкова расчытанае трэліць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Абл. Капнуць. «А што, каб гэтай гразі нацягаць на поле, — думаў, ходзячы тут, Лабановіч. — Поле ж пустое: капарні нагою — і жоўтага пяску дастанеш». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)