Тэра́са ‘ўступы зямлі або прыбудова перад домам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Відаць, праз рус. терра́са ‘тс’, што, у сваю чаргу, з франц. terrasse ‘земляны насып’, звязанага з лац. terra ‘зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыісто́башнікпрыбудова да істопкі’ (Ян.), прысто́башнік, прысто́пчынік ’частка стопкі перад уваходам’ (рагач., пух., Сл. ПЗБ), прысто́пнік ’перад клеці; кладоўка’ (Ян.; люб., ЛА, 4). Ад істо́пка/сто́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (гл.) з узнаўленнем этымалагічнага ‑b‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохсце́нпрыбудова да дома’ (Нар. Гом., Шушк., ТС, Ян.), трохсце́нка ‘тс’ (Рэг. сл. Віц.), трохсце́нак ‘прыбудоўка з трох сцен’ (Скарбы, Рэг. сл. Віц.), ‘трысцень у хаце’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ). Да тры (гл. трох-) і сцяна́ (гл.). Гл. трысцен.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldərпрыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысце́н1, трысце́ньпрыбудова да хаты з трох сцен’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, Нар. Гом., Вушац. сл., Варл.; докш., Янк. Мат., Бяльк., Мат. Гом., Др.-Падб.), ‘прыбудоўка з трыма сценамі да хаты, аддзеленая ад яе сеньмі, якая служыць за камору’ (Кліх), трысьце́н ‘сенцы’ (круп., ЛА, 4), трысце́нкапрыбудова да хаты з трох сцен’ (Жд. 1), трысце́нак, трысце́ннік ‘тс’ (Сцяшк., Ян.; глус., Янк. Мат., Жд. 1; віл., Жыв. сл., Янк. 2; ст.-дар., ЖНС), трысце́нік ‘тс’ (астрав., Сл. ПЗБ); трысцён (снапоў) ‘старана ў гумне, заложаная снапамі аднаго віду збожжа’ (бых., ЛА, 5), трысце́нак ‘хлеў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; шчуч., З нар. сл.), ст.-бел. тристенъпрыбудова з трох сцен’ (1754 г., ПГС), хлѣвок тристенный (1591 г., ГСБМ). Як паказвае старабеларускае словазлучэнне, лексема трысцен(ь) — вынік семантычнай кандэнсацыі на базе тры (гл.) і сцяна (гл.). Лексічныя адпаведнікі ёсць у літоўскіх і латышскія гаворках: літ. trisiẽnis ‘старана ў гумне’, trisiẽnis, trusiẽnis ‘прылазнік’, лат. trisienis, trisens, trisiens(is), trisins ‘зруб калодзежа’; усе яны ўзыходзяць да trỹs ‘тры’ + síenis ‘сцяна’, ‘мяжа’. Параўн. таксама літ. trìsienis ‘трохграннік’, trisiẽnis ‘трохгранны’.

Трысце́н2, трысьце́нак ‘трохграннік’ (Байк. і Некр.). Калька з польск. trójścian ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падму́рак ’каменная або цагляная кладка пад чым-н.; фундамент’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), подму́рок ’тс’ (ТС), ’невялікая прыбудова да адрыны’ (Шушк.), падмуро́вак ’падмурак’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), падмуро́ўка ’тс’ (Касп., Янк., Жд. 2, Сл. ПЗБ), ’выступ каля печы’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. podmurek, podmurówka, дзе яны з’яўляюцца дэрыватамі ад podmurować ’падвесці каменны (цагляны) фундамент’. Гл. таксама мур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кала́шняпрыбудова да сенцаў’ (іван. Жыв. сл.), ’вузкі закутак у гумне, адгароджаны ўздоўж падоўжанай сцяны’, калашня (дзярж., Нар. сл.). Зыходная структура — каласня, як для калашніккаласнік, параўн. рус. дыял. колосник ’пабудова для саломы, мякіны’. Адносна семантыкі зыходнага колас (гл.) параўн. рус. дыял. колос ’калоссе, якое аддзяляецца ад саломы пры малацьбе’, ’калоссе, якое патрабуе дадатковага абмалоту’, ’адходы, якія ўтвараюцца пры абмалоце зерневага збожжа (дробная салома, рэшткі каласоў і да т. п.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палоўня ’месца, адгароджанае ў гумне для збожжа’ (Сцяшк. Сл.), ’адрына’ (Нар. сл., пінск.), половня ’хлеў, дзе зімой захоўваюць сена’ (Сл. Брэс.), палбу́нік ’адрына’ (ДАБМ, 789), полбу́ньік ’месца для захавання паловы’ (Шушк.), ’адрына’ (Тарнацкі, Studia). Рус. половень, половня ’маленькая сушня на таку’, укр. половень ’імшанік’, чэш. дыял. plevna ’маленькі хлеў, прыбудова для захавання паловы’, серб.-харв. пле̏вница ’тс’. Да палова2 (гл.) (Фасмер, 3, 312; Махэк₂, 459). Сюды ж палувенка, палу́нька, палу́ня, палу́нік (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгуме́нне, прыгуме́нь ’месца, плошча каля гумна’ (ТСБМ, Янк. 2, Інстр. 2, ЛА, 4), прыгу́мнік, прыгуме́ча ’тс’ (Сержп., Бір. дыс., З нар. сл.), прыгуме́нок ’прыгуменне; месца, адроджанае ад жывёлы, на якім сушаць снапы’ (ПСл), прыгуме́ння, прыгу́ннык ’адроджанае месца для жывёлы; месца перад гумном’ (ДАБМ, Бяльк.), прыгуме́нне, прыго́мнік ’прыгуменне’ (Сл. ПЗБ), пругумэ́нне, прыгумэ́нік ’месца (пляцоўка) каля гумна; прыбудоўка да гумна’ (Шушк.), прыуме́льнік, прыгумёнка, мн. л. прыгу́мкіпрыбудова да гумна’ (Сл. ПЗБ). Да гумно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)