прыбудо́ва, -ы, ж.

1. гл. прыбудаваць.

2. мн. -ы, -до́ў. Прыбудаваны будынак.

Драўляная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбудо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прыбудо́ва прыбудо́вы
Р. прыбудо́вы прыбудо́ў
Д. прыбудо́ве прыбудо́вам
В. прыбудо́ву прыбудо́вы
Т. прыбудо́вай
прыбудо́ваю
прыбудо́вамі
М. прыбудо́ве прыбудо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыбудо́ва ж., в разн. знач. пристро́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбудоўваць — прыбудаваць.

2. Прыбудаваны будынак да асноўнай пабудовы. Сталярня знаходзілася на калгасным двары ў прыбудове да кузні. Рылько. Сухія домікі і розныя гаспадарчыя прыбудовы пры іх гарэлі, як смольныя кучы буралому. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбудо́ва, прыбудо́ўка ’прыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́вінапрыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudowaćprzybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́вапрыбудова’, прибудо́вати, прибуду́вати ’прыбудоўваць, прыбудаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць у дадатак да чаго-н.

П. трысцен да хаты.

|| незак. прыбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыбудо́ва, -ы, ж. і прыбудо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысце́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Бакавая прыбудова.

Размясціцца ў прысценку.

|| прым. прысце́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трысце́н, -а, мн. -ы, -аў, м. і трысце́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

Прыбудова да хаты і пад. з трох сцен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приру́б м., обл., спец. прыбудо́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

флі́гель, -я, мн. -і, -яў, м.

Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка.

|| прым. флі́гельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)