Падму́рак ’каменная або цагляная кладка пад чым-н.; фундамент’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), подму́рок ’тс’ (ТС), ’невялікая прыбудова да адрыны’ (Шушк.), падмуро́вак ’падмурак’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), падмуро́ўка ’тс’ (Касп., Янк., Жд. 2, Сл. ПЗБ), ’выступ каля печы’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. podmurek, podmurówka, дзе яны з’яўляюцца дэрыватамі ад podmurować ’падвесці каменны (цагляны) фундамент’. Гл. таксама мур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)