пыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што), з дадан. і без дап. Звяртацца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н., высветліць што-н.

У людзей пытай, ды свой розум май (прыказка). Хто пытае, той не блудзіць (прыказка). П. вучня (з мэтай высветліць веды).

2. што і чаго. Прасіць дазволу на што-н., звяртацца з якой-н. просьбай.

П. дазволу. П. парады.

3. што. Патрабаваць прад’явіць (дакумент).

П. пасведчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, гл. спусціцца, спусціць.

2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

Круты с.

3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

Націснуць на с.

4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.

5. -а. Доўгі сталярны рубанак.

6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрабава́цца, ‑буецца; незак.

1. Быць патрэбным, неабходным. Сям’я ў яго была невялікая, іншы раз летам, у часе сенакосу і жніва, патрабавалася работнікі, але Мікалай нікога не паймаў. Чарнышэвіч. // безас. Патрэбна, неабходна. Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Колас. Вялікай навукі вязаць снапы не патрабавалася. Пальчэўскі.

2. Зал. да патрабаваць (у 1, 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каму.

1. каго-што або з інф. Падаць (падаваць) на абмеркаванне як пэўную магчымасць.

П. новы праект. П. пабудаваць мост.

П. чыю-н. кандыдатуру для абмеркавання.

2. што. Запытаць (пытаць), задаць (задаваць).

П. пытанне. П. задачу.

3. каго-што. Даць (даваць) у чыё-н. распараджэнне.

П. свае паслугі.

4. з інф. Патрабаваць, загадаць (загадваць) што-н. зрабіць (рабіць).

П. закончыць пабудову ў тыднёвы тэрмін.

|| незак. яшчэ прапано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапано́ва, -ы, ж. і прапанава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярпе́ць, -плю́, -піш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі; незак.

1. што і без дап. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты.

Ц. боль.

Ц. непрыемнасці.

2. каго-што. Мірыцца з наяўнасцю каго-, чаго-н.; пагаджацца з кім-, чым-н.

Не ц. каго-небудзь.

Не ц. пярэчання.

3. што. Зносіць што-н. непрыемнае.

Ц. няўдачу.

4. ад чаго. Несці страты; атрымліваць пашкоджанні ад чаго-н., псавацца.

Пасевы церпяць ад засухі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не патрабаваць тэрміновага выканання, хуткага рашэння.

|| зак. пацярпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлумачэ́нне ср.

1. объясне́ние, толкова́ние;

2. толкова́ние, поясне́ние;

1, 2 см. тлума́чыць;

3. объясне́ние;

патрабава́ць ~ння ад каго́е́будзь — тре́бовать объясне́ния от кого́-л.;

знайсці́ т. гэ́тай з’я́ве — найти́ объясне́ние э́тому явле́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патрэ́ба, патрэ́б, патрэ́ба ’неабходнасць чаго-н., патрэбнасць’ (ТСБМ, Мал., Яруш., Гарэц., Нас., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ), ’пільнае пажаданне’ (КЭС, лаг.), ’просьба’ (Сл. ПЗБ), патрабава́ць ’прасіць, дамагацца, прымушаць, загадваць, мець патрэбу’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Касп.; КЭС, лаг.), патрабава́нне ’патрэбнасць’, ’нястача, неабходнасць’, патрэбішча ’тс’; патрэбнік, патрэбніца ’неабходны чалавек’, ’праснак, спечаны на патэльні’ (Нас.). Укр. потре́ба ’неабходнасць’, ’справа, бітва’, рус. потре́бный ’патрэбны’, потре́ба, потре́б ’патрэба’, потребовать, ст.-рус. потрѣба, потреба ’неабходнасць’, ’служэнне’, ’ахвяраванне’, трѣбъ ’патрэбны’, польск. potrzeba ’неабходнасць, патрэба’, ’патрабаванні’, ’бітва’, ’справа’, н.-луж. potrjeba ’неабходнасць’, potrěbnosć ’патрэба’, в.-луж. potrjeba, potrěbnosć ’тс’, potrjebowaćпатрабаваць’, чэш. potřeba, potřebovati, potřebný, славац. potreba, potrebný, potrebovať ’тс’, славен. potréba, potrebováti, potrében, potrébnost, серб.-харв. по̏треба, по̀требовати, по̏требан, по̏требност ’тс’, макед. потреба ’неабходнасць’, ’патрэба’, потребен ’неабходны, патрэбны’, балг. потре́ба, потре́бен, потребност. Слова potrěba ўтворана з выразу trěbě byti ’быць патрэбным’, які быў дапоўнены прыназоўнікам po, таму што trěbě разумелася як М. скл., а М. скл. ужываўся толькі з прыназоўнікам. З ро trěbě рэканструяваўся Н. скл. potreba. Ад гэтага назоўніка — potrěbovati, potrěbьnъ і інш. (Махэк₂, 656). Гл. таксама трэба. Пра патрэбна гл. Плотнікаў (Бюлетин, 1976, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каштава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Мець тую або іншую цану, грашовую вартасць. — Вазок дроў каштуе пяць рублёў. Гартны. Вера Антонаўка ведала гісторыю кожнай рэчы, якая была ў доме, магла сказаць, калі і дзе яе купіла, колькі яна каштавала. Карпаў.

2. Абыходзіцца ў якую‑н. суму, патрабаваць якіх‑н. затрат. — Цікава, дзядзька, а колькі такое будаўніцтва будзе каштаваць? Мыслівец. // Патрабаваць якіх‑н. намаганняў, абыходзіцца ў што‑н. — Як паспытаеш свой горкі кавалачак хлеба, тады зразумееш, чаго ён каштуе. Грамовіч. Камісара трэба вызваліць, чаго б гэта ні каштавала. Кулакоўскі.

каштава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Спрабаваць ежу, піццё на смак, на гатоўнасць і інш. Каштаваць яблык. Каштаваць страву. // (з адмоўем і са словамі «даўно», «ніколі»). Есці або піць. Такіх піражкоў настаўніку ніколі не даводзілася каштаваць, ён еў з ахвотаю і хваліў кухарскія здольнасці бабкі Параскі. Колас. — Я ўжо смак гарэлкі забыўся: не каштаваў бадай тры гады... Бядуля.

2. перан. Зазнаваць, зведваць, пераносіць. — Не знайшлі нідзе работы, — так .. [браты] бацькам гавораць, — пазбівалі толькі боты, каштавалі многа гора... Дубоўка. [Комлік:] Дарэмна вы, Мікіта Мікітавіч, мы ж усё-такі з вамі некалі разам падполля каштавалі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. кім-чым. Карыстаючыся прыборамі, рулём і пад., рэгуляваць ход, рух каго-, чаго-н.

К. канём.

К. маторнай лодкай.

2. кім-чым. Быць на чале чаго-н.

К. краінай.

К. заводам.

3. кім-чым. Накіроўваць чыю-н. дзейнасць, быць кіраўніком каго-, чаго-н.

К. курсавой работай студэнта.

К. аркестрам.

4. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.; разм.).

Каровы кіруюць да стагоў.

5. перан. Быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго-н.

Мной кіравала пачуццё жалю.

6. У граматыцы: патрабаваць пасля сябе пэўнага ўскоснага склону.

|| наз. кірава́нне, -я, н. (да 1—3 знач.) і кіраўні́цтва, -а, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)