Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.
1.каго-што, чаго, зінф., сазлучн. «каб» і без дап. Прасіць у катэгарычнай форме, дамагацца чаго‑н. З размовы можна было здагадацца, што дзед патрабаваў нейкую даведку аб старасці.Якімовіч.Кожны прасіў, патрабаваў вырашыць яго справу ў першую чаргу.Асіпенка.Між іншым Андрэй катэгарычна патрабаваў, каб ішлі ў калгас, што вельмі радавала і цешыла падлетка Мікіту.Колас.// Прад’яўляць да каго‑, чаго‑н. якія‑н. патрабаванні. Патрабаваць ад вучняў дысцыпліны. □ Цімафей Міронавіч выйшаў з хаты з пакорнай слухмянасцю чалавека, які з мілай ахвотаю зробіць усё, што ад яго патрабуюць.Зарэцкі.
2.чаго, сазлучн. «каб» і зінф. Абавязваць, прымушаць да чаго‑н. Маці з бабулькай не шкадавалі грошай, і Марынка заўсёды апраналася так, як патрабавала самая апошняя мода.Шыцік.Упаўнаважаны цэнтра Каралькоў патрабуе, каб слухаліся толькі яго.Юрэвіч.Наш доўг быў ісці, прабівацца да роднай зямлі, а доўг салдацкай дружбы патрабаваў ад мяне несці параненага сябра.Шамякін.
3.каго. Прапаноўваць, загадваць з’явіцца куды-н; выклікаць. Равінскі нервова круціў ручку насценнага тэлефона і патрабаваў начальніка чыгуначнай ЧК.Грахоўскі.
4.чаго. Мець патрэбу ў чым‑н. Многае было забыта за гэтыя гады, а многае патрабавала перагляду.Хадкевіч.Натруджанае працай цела патрабавала добрага адпачынку.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)