Вало́вік1 ’кармавы бурак’ (Бір. Дзярж.), валовікі ’сталовыя буракі’ (КЭС). Да валовы (< вол).

Вало́вік2. Гл. ваўнянка.

Вало́вік3пастух, які пасе валоў’ (З нар. сл.). Да валовы (пастух).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свінапа́с, ‑а, м.

Уст. Пастух, які пасе свіней. Нехта, кажуць, спытаўся ў такога, як.. [Данік], свінапаса: «Хлопец, а колькі штук у тваёй чарадзе?» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́стырь

1. поэт., уст. па́стыр, -ра м., пасту́х, -ха́ м.;

2. церк. па́стыр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дво́рны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дваровы (у 2 знач.). Бацька .. быў дворны пастух, і з малых гадоў Сцяпан быў у яго падпаскам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх, моцна спалохацца. Напалохацца ваўка. □ Больш за ўсіх напалохаўся пастух Лявон, які чакаў немалой расплаты за такое здарэнне. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валапа́спастух, які пасе валоў’ (Некр.). Словаскладанне: вол і пасвіць. Параўн. валавод, абармот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́стыр, ‑а, м.

1. Уст. паэт. Пастух. Пастыр стадка ў поле гоніць і пяе. Дзе роўкі, валы, коні, Дзе мае? Купала.

2. Свяшчэннік, кіраўнік паствы. [Поп:] — Клянуся святым крыжам... Бог пакарае таго, хто не верыць свайму пастыру духоўнаму! Якімовіч.

пасты́р, ‑а, м.

Абл. Пастух. Доўга пастыр на трубе Пералівае зару. Танк. На небе месяц, як пастыр, на плечы ўскінуўшы сярмягу, зганяе хмары ўсе ў Мазыр, каб паратунак даць на смагу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.

1. Стаць вельмі сухім.

2. Высушыцца — пра ўсё, многае.

3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́стар1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел. пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск. paster, якое праз ням. Pastor з лац. pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеяслова pascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).

П́астар2 ’старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целагрэ́йка, ‑і, ДМ ‑грэйцы; Р мн. ‑грэек; ж.

1. Тое, што і душагрэйка.

2. Падшываная ватовая куртка; ватоўка. Малады пастух у целагрэйцы ляскаў пугай. Хомчанка. Скінуўшы целагрэйку, шафёр абсякаў галлё. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)