Павалока 1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).
Павало́ка 2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́маразь, ‑і, ж.
1. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор’е на галінах, дроце і пад. Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластам намаразі. Шамякін. Сцены і столь зямлянкі пакрывала намаразь. Сіняўскі.
2. Слой лёду на чым‑н. З імглістага неба пасыпаліся крупы — дробна і спорна. Яны тоненька пазвоньвалі ў празрыстыя, з намараззю шыбы. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ўдра ’пасцельная рэч, якою накрываюцца’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Шпіл., Нар. словатв., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Шпіл.). Укр. ковдра ’тс’. Запазычанні з польск. kołdra ’тс’, якія разам з іншымі заходнеславянскімі назвамі коўдры паходзяць з італ. coltra ’пакрывала’ (ЕСУМ, 2, 482; Слаўскі, 2, 366).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кілі́м, ‑а, м.
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.
[Тур. kilim.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пеляна́, пелена́, піліна́ ’падол, пярэдні ніжні край кашулі’ (Федар. 1; Янк. 1; Маш.; Дзмітр.; навагр., Шн.; Сцяшк. Сл.), пе́ляна ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), пе́ляна, пе́лянь, пе́лена́, пе́ліна, піляна́, пяляна́ ’прыпол’ (Мог. Маг.), ’падол у сарочцы, сукенцы’ (Сл. ПЗБ; мазыр., Мат. Гом.), ’палатно, якім кума пакрывала дзіця пры абрадзе’ (карм., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плед ’пакрывала з шарсцяной тканіны’ (ТСБМ). Праз польск. pled ці рус. плед (у якой праз ням. мову) запазычана з англ. plaid ’гунька, ваўняная коўдра шатландскіх горцаў, якую яны (скручаную) насілі на левым плячы і выкарыстоўвалі як плашч ці бурку ў кепскае надвор’е’ < гэльск. plaide ’коўдра’ (Фасмер, 3, 277; Банькоўскі, 2, 604) < palaid ’аўчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасціра́дла ’прасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск. prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prosterti ’разаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *prostiradlo, параўн. чэш. prostěradlo, в.-луж. přesćeradło, н.-луж. pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пелена́ ж., в разн. знач. пялёнка, -кі ж.; (покрывало) пакрыва́ла, -ла ср., засло́на, -ны ж.;
пелена́ тума́на засло́на тума́ну;
◊
пелена́ с глаз упа́ла засло́на з вачэ́й упа́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злажы́ць, злажу́, зло́жыш, зло́жыць; зло́жаны; зак., што.
1. гл. класці.
2. Палажыць разам у пэўным парадку.
З. дровы.
З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама перан.: падрыхтавацца да ад’езду).
3. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.
З. газету.
З. пакрывала.
З. раскладушку.
4. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).
Град злажыў жыта.
5. перан. Перакласці віну на каго-н.
◊
Злажыць галаву (высок.) — загінуць у баі.
Злажыць рукі (разм.) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).
|| незак. склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.), скла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.) і зло́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)