Плед ’пакрывала з шарсцяной тканіны’ (ТСБМ). Праз польск. pled ці рус. плед (у якой праз ням. мову) запазычана з англ. plaid ’гунька, ваўняная коўдра шатландскіх горцаў, якую яны (скручаную) насілі на левым плячы і выкарыстоўвалі як плашч ці бурку ў кепскае надвор’е’ < гэльск. plaide ’коўдра’ (Фасмер, 3, 277; Банькоўскі, 2, 604) < palaid ’аўчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)