Расці́ ’станавіцца большым, павялічвацца, развівацца’ (ТСБМ), росці́ ’тс’ (ТС), росць ’тс’ (Бяльк.). Параўн. укр. рости́, рус. расти́, ст.-польск. róść ’тс’, чэш. růsti, славац. rásť, в.-луж., н.-луж. rosć, палаб. rüst, серб.-харв. ра́сти, славен. rasti ’тс’, балг. раста́, макед. расте ’тс’. Прасл. *orsti выводзіцца з прасл. *red‑/*rod‑ > *rodt‑, параўн. славен. rediti ’карміць, рабіць тоўстым, расціць, расці’, redivo ’сілкуючы элемент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити се ’надуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčitiпавялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буня́к ’пухір на целе’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 85). Арашонкава і інш., там жа, з няпэўнасцю параўноўваюць з укр. буня́к ’чмель’, бу́нька ’пасудзіна з гліны’, літ. bùngtiпавялічвацца, рабіцца моцным’. Параўнанне з буня́к ’чмель’ магчымае, і буня́к ’пухір’ можа быць гукапераймальным (гл. бунава́ць; як паралель параўн. бульбата́цьбу́льбатка ’бурбалка’). Але не выключаецца і паходжанне ад бу́нька (гл.) ’бочачка, збанок’. Параўн. розныя значэнні слова ба́нька ’пасудзіна’. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́буха ’булачка з начынкай’ (Жд.) > бала́буш(к)а, балайбу́шка ’хлеб з аржанога або пшанічнага цеста’ (Нас.), бала́бушка ’булачка з пшанічнай або ржаной мукі’ (Вешт.). Укр. бала́буха, бала́бух ’булачка’ (таксама ’гуз; камяк’), рус. бала́буш(к)а, бала́бышка і г. д. Магчыма, да асновы *bal‑, *bаla‑, якая часта ўжываецца ў слав. мовах для абазначэння круглых прадметаў. Паходжанне гэтай асновы няяснае. Можа, гукапераймальнае (як у *bala‑, гл. бала́каць). Другая частка слова, магчыма, да бух‑ (= слав. bux‑nǫti ’пухнуць, павялічвацца’). Параўн. і польск. дыял. bałabuch. Рудніцкі (60) таксама лічыць усю групу слоў цёмнай па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца багатым, багацейшым. Панская пільня! Яна належала пану, а трымаў яе ад пана і багацеў з яе нейкі падпанак з гарадка. Чорны. Цяжка было жыць пасля вайны. Але год за годам калгас багацеў, больш важкім рабіўся працадзень. Гроднеў. // Абзаводзіцца чым‑н., разжывацца на што‑н. Краіна пасля вайны багацела на самую дасканалую тэхніку. Паслядовіч. // Станавіцца паўнейшым, павялічвацца. Гумно паўнела з колевым годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. // Набываць якасна новыя рысы. Багацець духоўна. // Развівацца, удасканальвацца. Багацее мова, узнімаецца яе культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр. змагати́ся ’тс’, польск. zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш. zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац. zmáhať saпавялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен. zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв. сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг. смо̀гвам, макед. смогне ’змагчы’. Ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл. sъmagati () з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шы́рыцца, ‑рыцца; незак.

1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе. Шамякін. З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа. Даніленка. / Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё. Чорны. // Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь. М. Ткачоў. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры. Колас. // Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў. Крапіва. Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся. Лынькоў. А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала. Кірэйчык. // Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры. Бядуля.

2. перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце. Танк. Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон. Астрэйка. / Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны. Хадкевіч. // Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла. Чорны. [Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся. Шамякін. На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.

Ц. нагой на рыдлёўку.

Ц. на кнопку званка.

2. перан. Прыгнятаць, душыць.

Боль ціснуў грудзі.

3. Сціскаць.

Крыгі ціснулі лодку.

Ц. руку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).

Чаравікі ціснуць.

Пінжак цісне ў плячах.

5. перан. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.

На яго ціснулі, прымушалі завяршыць работу.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.

У час вайны людзей ціснуў голад.

7. Прыціскаць, туліць.

Маці ціснула дзіця да грудзей.

8. што. Выціскаць.

Ц. сок з яблык.

Ц. алей.

9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).

Мароз цісне.

11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).

Ц. дысертацыю.

|| наз. ціск, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце, ‑растуць; пр. парос, ‑расла, ‑расло; зак.

1. Расці, павялічвацца ў росце некаторы час.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павырастаць, вырасці. [Марыля:] — Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан. / Аб раслінах, пладах. Побач з хвоямі параслі кучаравыя бярозкі. Шамякін. У пояс верасы тут параслі, А сосны цесна паспляталі рукі. Свірка.

3. чым. Пакрыцца расліннасцю, зарасці, пазарастаць. Партызанскія акопы Параслі травой, Ягаднікам, верасамі, Хвояй маладой. Танк. Для засады гэта была даволі зручная мясціна: тут крутыя [абочыны] густа параслі арэшнікам і ельнікам. М. Ткачоў. // Абрасці (валасамі). У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк.

•••

Парасці быллём — тое, што і зарасці быллём (гл. зарасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягну́цца, цягну́ся, ця́гнешся, ця́гнецца; цягніся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размяшчацца на вялікай адлегласці, прасторы.

Уздоўж ракі цягнуўся луг.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Валачыся па зямлі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца ў даўжыню, шырыню ад нацягвання.

Рызіна цягнецца.

4. да каго-чаго. Выцягвацца, цягнуцца ў якім-н. напрамку.

Дзіця цягнецца ручкамі да цацкі.

Расліны цягнуцца да сонца.

5.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Доўга, марудна праходзіць, працягвацца.

Справа цягнецца два гады.

Час цягнецца марудна.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца ў адным напрамку, адзін за адным.

Па дарозе цягнуўся абоз.

7. перан., за кім-чым. Імкнуцца да каго-, чаго-н.

Ц. да ведаў.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна распаўсюджвацца слабым струменем (пра пах, дым і пад.).

Ад кастра цягнуўся пах дыму.

9. 3 цяжкасцю ісці, плесціся (разм.).

Стары ледзь цягнуўся.

10. Адставаць ад іншых па якіх-н. паказчыках (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)