*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
Дайсці да якога‑н. стану; апусціцца. І не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няго́ ’няўжо’ (Бяльк., Яўс., Крыў., Дзіс.), няго́, няго́ж, няго́ш ’тс’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), параўн. таксама няўго́ ’тс’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 83), таго ж паходжання, што няўжо́ (гл.), рус. неужели ’тс’; (ў)го замест ўжо, відаць, адлюстроўвае старажытную варыянтнасць часціц *‑go і *‑že, параўн. прасл. *nego/neže, ESSJ SG, 2, 455; гл. таксама ужэ́, угэ́, уге́, ’ужо’ (ТС). Меркаванне пра запазычанне бел. няго́, няўго́ з літ. niaugù ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Baltistica, III (1) Priedas, 72) у святле сказанага вышэй здаецца недастаткова абгрунтаваным, хутчэй мела месца арэальная падтрымка пры захаванні архаізма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм.
1. Страціць розум; звар’яцець. — Звіхнуцца можна ад такога візгату. Пянкрат.
2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло. Карпюк. Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...» Лукша. // Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаску́лы, ‑ага, м. — Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрміно́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.
2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ж, жа часціца, злучн. супр., далуч. Цяпер — паўн.-слав., аднак прадстаўлена ў выглядзе же ў ст.-слав., а ў складзе вытворных і складаных слоў — у сучасных паўд.-слав. мовах, таму па паходжанні прасл. *že, у якім скарачаўся галосны. Прасл. слова ўзыходзіць да і.-е. *ge ці *gu̯e, або *ghe (параўн. літ. ‑ga‑ nėsanga ’бо’, betaiga ’але’, ст.-прус. anga ’ці’). Непалаталізаваны варыянт *go прадстаўлены як частка слова няўго́ ’няўжо’ (Шат.) і шэрагу паўд.-слав. слоў, у тым ліку серб.-харв. не̏голи ’няўжо’. ESSJ SG, 1, 310, 334–335; 2, 759–760; Фасмер, 2, 39; Траўтман, 73–74; Тапароў, A–D, 85–86, Покарны, 1, 417.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спаві́віч, ‑а і спавіва́ч, ‑а, м.
Доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей. / у вобразным ужыв. Зямля мая, ты круцішся вякамі — Няўжо не можаш выкруціцца ты? Ты ў спрасаванай атмасферы хмарышся, Спрабуючы парваць спавівачы... Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспі́чыць, ‑чыць; безас. зак., каму.
Разм. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца. Што ж гэта.. [Буцкевічу] раптам прыспічыла сюды ехаць? Вітка. Калом у грудзях стаяла гэтая канаўка, што магла адрэзаць частку агарода. Няўжо так прыспічыла капаць яе якраз тут? Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)