Насупорнасуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пік, ‑а, м.

1. Спічастая горная вяршыня. Хіба калі-небудзь Забуду я край, Дзе горныя пікі Снягамі пакрыты. Гілевіч.

2. Самы высокі ўздым у развіцці чаго‑н., у якой‑н. дзейнасці. Пік у рабоце электрастанцыі. Пік лактацыі. // перан.; чаго. Вяршыня. Насуперак усім фактам і логіцы вобраз Данкі вырас у маім уяўленні, як пік дасканаласці і прыгажосці. Карпюк.

•••

Гадзіны пік гл. гадзіна.

[Фр. pic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наадварот (Шат., Яруш.), наодворо́т (ТС), на атварот ’наадварот, узаемна’ (Нас.); параўн. польск. naodwrótнасуперак, адваротна, у іншы бок’. З на + адварот, гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэк, прэка, прачка ’спрэчка, пярэчанне’ (Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк.), прэкамнасуперак’ (Нас., Гарэц., Яруш.). З польск. przeko ’супраць©przeczka ’спрэчка’. Гл. пёрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр. попрічнасуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сказу́біцца, скозу́бытысь ‘пакарабаціцца, пагнуцца’ (Клім.). Гл. козуб, параўн. ку́зубомнасуперак’ (ТС), а таксама ўкр. ко́зубом ста́ти ‘змерзнуць, стаць як кара (аб адзежы)’ < козуб ‘лубяная каробка, кошык’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назнаро́к, прысл.

Разм. Спецыяльна, з якой‑н. мэтай; знарок. [Дзіма:] — Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў? — Голас яго задрыжаў і асекся. Гамолка. // Несур’ёзна, для выгляду. [Рыгор:] — Ну, што ты, сапраўды, сумняваешся... Ці мо назнарок? Гартны. // Насуперак, назло каму‑н. Сашка гатовы быў да ўсяго. Ад каго, ад каго, а ўжо ад Надзі ён не чакаў літасці. А яна быццам назнарок: — Схуднеў ты. Аж вочы пасалавелі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выра́зны (БРС, Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. wyrazny ’тс’, калі ўлічыць націск і фіксацыю ўжо ў Насовіча насуперак Гіст. мовы (2, 141 і наст.), дзе яно лічыцца новаўтварэннем пачатку XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ндля ’дурань, балван’, параўн. літ. kundulis ’хто захутаны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 571). Насуперак аўтарам слоўніка бел. і літ. словы не маюць нічога агульнага. Бел. кундля < польск. kundel ’дварняк, дурань, балван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́кша ’сіваваронка, Coracias garrulus L.’ (Нікан.). Укр. ра́кша, рус. ра́кша, ро́кша ’тс’, звязана з гукапераймальным коранем слоў рокота́ть, регота́ть (Фасмер, 3, 439), насуперак Праабражэнскаму, які выводзіць з *кракша ад кракаць (2, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)