Сыта́ ’мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Маш., ТС, Растарг., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’засалоджаная мёдам вада як абрадавая страва’ (Сержп. Прымхі, Серб. Вічын, Арх. Вяр., Ян.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., карэліц., З нар. сл.; ЛА, 5), ’раствор мёду або цукру для падкормлівання пчол’ (Анох.; слаўг., Нар. сл.), тое ж сыць (Мат. Гом.), ’страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду’ (Сл. Брэс.), ’страва з цёртых канапель’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), сюды ж сы́ціцанапой з перабрадзіўшай сыты’ (ТС), саці́цанапой на сотавым мёдзе’ (Барад.), сыты́ця ’тс’ (Доўн.-Зап., Пін.). Укр. сита́, рус. сыта́, стараж.-рус. сыта́ ’вада, падсалоджаная мёдам, гатаваны мёд’. Слова без пэўнай этымалогіі; на аснове польск. woda miodem nasycona ’вада, сычоная мёдам’ Гараеў (356) выводзіў ад *sytъ ’сыты’; супраць Міклашыч (336). Набліжалі таксама (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1129) да ст.-прус. sutristio ’сыроватка’, літ. sutré, sùtros ’памыі, мутная брудная вадкасць, асадак’, лат. sutra ’гнаявая жыжка’, ст.-ірл. suth ’сок, малако’; Брандт (РФВ, 24, 189) і Ільінскі (РФВ, 62, 139) звязвалі таксама з *sъtъ, гл. соты. Гл. Фасмер, 3, 820; ЕСУМ, 5, 244. Сюды ж сыці́ць ’падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым-небудзь’, якому адпавядаюць укр. сити́ти ’падсалоджваць’, рус. сыти́ть ’тс’, польск. sycić ’запраўляць чым-небудзь’: sycić miód ’перарабляць пчаліны мёд на пітны’, што паводле Борыся (590), да прасл. *sytiti ’рабіць сытым, насычаць, карміць’, ад *syty (гл. сыты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рулі́1 ’страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці падсоленую (з алеем) або падсалоджаную ваду’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. ПЗБ; парыц., Янк. Мат.; докш., Янук.); ру́лі ’малако з пакрышаным хлебам, булкай (дзяціная ежа)’ (мядз., Нар. словатв.; петрык., Яшк. Мясц.). Паводле Краўчука (пісьм. павед.), праз польск. lura ’дрэнны напой’ шляхам метатэзы плаўных з с.-в.-ням. lura, ням. Lauer, што з лац. lōra ’віно, разрэджанае вадой’ (Брукнер, 304; Махэк₂, 342). Гл. таксама Анікін, Опыт, 269 (адводзіцца параўнанне з смал. жу́ли ’талакно, разбоўтанае ў вадзе’).

Рулі́2 адз. л. руль ’бульба, якая зімуе на полі’, ’цвёрдыя кавалкі бульбы ў кашы’ (Сл. ПЗБ), ’бліны, аладкі, спечаныя з рулёў’ (докш., Янк. Мат.). Няясна, магчыма, да папярэдняга слова. Параўн. таксама рульба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́чай ’ноччу’ (паст., смарг., Сл. ПЗБ), нонай, ночый ’тс’ (валож., віл., Сл. ЦРБ), напой ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нощею ’тс’ (XVI ст.), параўн. рус. дыял. (тамб., пск., разан., цвяр.) ночей, ночёй ’тс’, ст.-рус. нощей (Слова пра паход Ігравы), славен. nocój ’тс’. Для вывядзення з творн. скл. адз. л. трэба было б дапусціць наяўнасць зыходнай формы ж. р. *noča, паралельнай да *поіь, параўн. нармальнае для апошняга ўтварэнне ноччу (*nočbję); форма nocoj разглядаецца як заходнеславянскі рэлікт *nocǫ (творн. скл. адз. л.) у славенскай мове ў першую чаргу з-за наяўнасці зычнага с (Шывіц–Дулар, SR, 30, 415–418; Бязлай, 2, 226). Згодна з Карскім (2–3, 176), група ‑ь}‑ магла змяніцца ў ‑ej‑, што дало канчатак творн. скл. ‑ейу па аналогіі канчаткаў асноў на -іа: напою, нонаю з далейшай зменай на нонай, начой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlich ’дурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сок ‘вадкасць у раслінных і жывёльных арганізмах, у глебе і інш.’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘бярозавік’ (Сержп. Прымхі), ‘тук’ (слонім., Нар. лекс.), ст.-бел. сокъ ‘вадкае ў пладах’. Укр. сок, сік, рус. сок, польск. sok, в.-луж., н.-луж., sok ‘сачавіца’, чэш. дыял. sok, славац. osoka ‘сок (грыбны)’, серб.-харв. со̑к, славен. sọ̑k, балг., макед. сок, ст.-слав. сокъ ‘сок, напой’. Прасл. *sokъ мае адпаведнікі ў літ. sakaĩ мн. л. ‘драўняная смала’, ст.-прус. sackis ‘тс’; іншая ступень чаргавання: лат. sveķi мн. л. ‘смала’, алб. djak ‘кроў’, грэч. όπός ‘сок’, якія да і.-е. *s(u̯)ok​o‑ ‘сок расліны, дрэва’, з і.-е. *suek​, як мяркуюць, ‘мокры, вільготны’. Гл. Траўтман, 248; Мюленбах-Эндзелін, 3, 645; 1142; Фасмер, 3, 708 з літ-рай, а таксама Махэк₂, 566; Сной₁, 591; Борысь, 566; ЕСУМ, 5, 251. Параўн. сачавіца, сочыва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ром1, ро̂м ’месца, куды звозяць бярвенне для сплаву, ці з якога сплаўлялі лес, вязалі плыты’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; капыл., Сл. ПЗБ), ’прастор, свабоднае месца’, ’абшар’ (Др.-Падб.); ст.-бел. румъ ’тс’, ’месца пагрузкі’, ’будматэрыялы ’руіны’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. rum, якое з с.-в.-ням. rūm (Булыка, Лекс. запазыч., 189; SEK, 4, 216), < і.-е. *reu̯os: авест. ravah‑ ’даль, прастора, даўжыня’, лац. rūs ’зямля па-за горадам’, ст.-ірл. rōi ’раўніна’, тахар. rū‑ ’адкрываць’. Гл. рум.

Ром2 ’моцны спіртны напой з пераброджанага соку або з патакі цукровага трыснягу’ (ТСБМ) — з рус. ром ’тс’ (упершыню ўжыта ў перакладзе «Рабінзон Круза» 1762 г. у форме рум), якое з англ. rum — вымаўляецца як [rʌm], таму [у] > [о] — а гэтае з’яўляецца скарочаным rumbullion ’шум, вэрхал, галас (пры распіцці гарэлкі)’ (Рэйзак, 550; Сной₂, 633); яго запазычылі англійскія пасяленцы на в. Барбадас (у XVII ст.). Пальмер (Neuweltwörter im Deutschen. Heidelberg, 1933, 117) выводзіць лексему з малайскага brum ’цукровая гарэлка’ (Фасмер, 3, 499). Гл. таксама рум5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)