панава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.

1. Мець уладу над кім-, чым-н., мець перавагу перад кім-, чым-н. або дзе-н.

П. у паветры.

П. на моры.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне.

Там панавала менавіта гэта думка.

3. Ахопліваць, напаўняць сабой усё.

У лесе панавала цішыня.

4. над чым. Узвышацца, узнімацца над чым-н.

Узвышша пануе над наваколлем.

5. Жыць у раскошы (разм.).

Завёў сабе добрую гаспадарку і пануе.

|| наз. панава́нне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).

Фашысцкія захопнікі імкнуліся да панавання над светам.

П. ў паветры.

Палітычнае п.

П. чалавека над прыродай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́га ’працавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2 ’пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picowaćнапаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распространя́ть несов.

1. (делать доступным, известным) распаўсю́джваць;

распространя́ть уче́ние распаўсю́джваць вучэ́нне;

2. (расширять) пашыра́ць;

распространя́ть де́йствие зако́на пашыра́ць дзе́янне зако́на;

3. (наполнять запахом) напаўня́ць (што чым); распаўсю́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́чыць ‘адкормліваць, рабіць тлустым’ (Нас., Ласт., Янк. БП): pańskaje oko kania tuczyć (ваўк., Федар. 4), ст.-бел. тучити, тучыти ‘адкормліваць’, ‘напаўняць’ (ГСБМ), ‘адкарміць, насыціць’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. ту́чи́ти ‘рабіць тлустым, даглядаць’, рус. дыял. (зах.) ту́чить ‘угнойваць (зямлю)’ (Даль), польск. tucznić ‘рабіць тлустым, тучным’, чэш. tučit ‘станавіцца тлустым’, славац. tučiť ‘адкормліваць’, славен. дыял. túčiti ‘зрабіць тлустым’, макед. тучи ‘рабіць тлустым; карміць тлустым’. Прасл. *tučiti ‘рабіць тлустым, адкормленым’, вытворнае ад *tukъ ‘жывёльны тлушч’ (Борысь, 652), гл. тук1; апафанічныя варыянты *tyti (гл. тыць) і *toviti ‘адкормліваць’ (магчыма, сюды прыметнік то́віст ‘тоўсты’, гл.), падрабязней гл. Скок, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25; Глухак, 628.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распространя́ться

1. распаўсю́джвацца;

2. пашыра́цца;

3. (наполнять собой, своим запахом) разыхо́дзіцца; напаўня́ць (што чым); распаўсю́джвацца;

4. (говорить подробно, долго) гавары́ць (до́ўга, падрабя́зна, шматсло́ўна);

5. страд. распаўсю́джвацца; пашыра́цца; см. распространя́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́ўны ’напоўнены да самага верху, перапоўнены’, ’цалкам ахоплены’, ’тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Бяльк.), ’цэлы’ (Бяльк.), по́вен ’поўны’, ’вельмі многа’ (валож., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. полный, укр. по́вний, рус. по́лный, польск. pełny, в.-луж. połny, н.-луж. połny, палаб. påu̯në, чэш., слав. plný, славен. pȏln, серб.-харв. пу̏н, балг. пълн, макед. полн, ст.-сл. плънъ. Прасл. *pъlnъ, *pъlnъjь (< і.-е. *pl̥‑no‑s ’поўны’); роднаснае літ. pìlnas ’поўны’, pìlti ’наліваць’, прус. pilnan ’цэлае’, англ. full, франц. plejn, інд. prāna‑ і pūrnás ’поўны’, ст.-грэч. πλήρης, лац. pleo ’напаўняю’ (параўн. кампле́кт), plēnus, ням. Fülle, voll — ад кораня са значэннем ’напаўняць, наліваць’ (Глухак, 512; Брукнер, 402; Фасмер, 3, 312, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оглаша́ть несов.

1. (оповещать) апавяшча́ць, абвяшча́ць; (объявлять) аб’яўля́ць; (читать вслух) чыта́ць уго́лас;

оглаша́ть резолю́цию чыта́ць рэзалю́цыю;

2. (разглашать) уст. выдава́ць, распаўсю́джваць;

3. (наполнять звуками) напаўня́цьу́камі, кры́кам);

пе́ние птиц оглаша́ло лес птушы́ны спеў напаўня́ў лес;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плод ’частка расліны з насеннем’, ’зародыш дзіцяці’, ’вынік, прадукт дзейнасці’ (ТСБМ, Яруш.; маг., Шн.); ’дзеці’, ’племя’ (Нас.); ’яйка’ (брагін., Мат. Гом.), ’прыплод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж плодна ’ўрадліва’ (Нас.), плодная ’паросная (свіння)’, плодны ’ўраддівы, пладавіты’ (Жд. 3; Сл. ПЗБ), ’хто шмат дае прыплоду’ (Варл.), пладны́ ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), пладзіцца ’расплоджвацца’ (Сл. ПЗБ), плод ’расплод’ (ТС), пло́цтво ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). Укр. плід, рус. плод, польск. płód, н.-луж. płod, в.-луж. płód, чэш., славац. plod, славен. plǫ̑d, серб.-харв. пло̑д, макед. плод, балг. плод, плодът, ст.-слав. плодъ, плодьнъ, пдодовитъ; непдоды ’бясплодная жанчына’. Прасл. *plodъ, роднасныя якому ст.-англ. bloed ’плод дрэва’, ’палявыя плады’, ’збожжа’, с.-нідэр. blāt ’пасаджагая палявая культура’, франк. *blād > франц. blé, праванс., каталон. blat ’збожжа’ (Махэк₂, 461–462); Бязлай (3, 60) у якасці найбліжэйшых адпаведнікаў падае кімр. llwdn ’хлопчык, дзіцёнак’, ст.-ірл. loth, брэтонск. loen, с.-брэтонск. loen ’жарабё’. Міклашыч (251), Мее (RS, 6, 132), Фасмер (3, 283–4), Персан (Beitr., 668) гавораць пра старажытную аснову лексемы на ‑ŭ *p(h)łodŭ звязаную чаргаваннем галосных з *pled‑men (гл. пле́мя). Ісачанка (Зб. Гаўранку, 1, 124) у аснове *pled‑ бачыць і.-е. *pelə‑напаўняць’, Варбат (Диал. исслед. по рус. яз., 1977, 262) вылучае корань і.-е. *pel‑ са значэннем ’папаўняць’, ’нараджаць’. Сюды ж пло́жаць ’пладзіцца’ (Ян.), якое можна, відаць, супаставіць са славен. plȍha, plȅh, харв. кайк. plȅšina ’племя, род, парода’, адносна якіх Скок (2, 683) зыходзіць з *plodъ і plemę і выводзіць іх з *pled‑s‑. Бязлай (Этимология–1973, 187) прымае да ўвагі (у сувязі са славен. і харв. лексемамі) і зах.-слав.: славац. upľahnuc se ’нарадзіцца (пра жывёл)’, чэш. валаш. pléhnúť sa, pléhnit sa ’пладзіцца, расплоджвацца, разводзіцца’, в.-луж. plahować, н.-луж. plagowaś, zblagnuś, польск. pląć się, plęgnąć się, plagować ’выхоўваць, прыводзіць да парадку’, якія нібыта сведчаць аб першапачатковым *plęg‑. Варбот (Этимология–1978, 23–25) дапускае, што plęgti — другаснае, што яму папярэднічала plegli (як слав. sękti ў адносінах да літ. sèkti) ’цячы, напаўняць’. Семантыка гнязда *pel‑ вельмі блізкая да кола значэнняў plęgti ’пладзіцца, вырастаць’ і *plex‑/*plox‑ ’род, парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. Мець уладу над кім‑, чым‑н., уладарыць. Дні тры ў мястэчку панавалі белапалякі. Лынькоў. З гісторыі .. [Сярожка] цьмяна ўспамінаў, што некалькі вякоў там [у Мексіцы] панавалі іспанцы. Скрыпка.

2. Мець пераважнае распаўсюджанне; пераважаць. Зялёны колер розных адцен[ня]ў пануе тут над усім. В. Вольскі. Баявы настрой, які панаваў у пачатку сходу, хутка апаў, загаварылі пра дробязі, і то без запалу, абы не маўчаць. Хадкевіч. // Ахопліваць, запаўняць, напаўняць сабой усё. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Хлопцы маўчаць. Стоеная цішыня пануе некалькі хвілін. Навуменка.

3. Узвышацца над чым‑н. (пра горы, будынкі і пад.). Мы падымаемся на ўзвышша Бірса, якое пануе над усім наваколлем. В. Вольскі. [Дуб] уладна панаваў над шырокім прасцягам прысадзістага алешніку. Аляхновіч.

4. Быць галоўным у чым‑н., дзе‑н.; першынстваваць. То браў верх тоўсты.. голас, то панаваў галасок тоненькі. Бядуля.

5. Разм. Жыць у раскошы. У харомах прыгожых панавала сястра: клеці поўныя збожжа, а каморы — дабра. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)