і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

◊

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сци́лла миф. Сцы́ла, -лы ж.;

◊

ме́жду Сци́ллой и Хари́бдой між Сцы́лай і Хары́бдай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мара́ль, -і, ж.

1. Сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей між сабой і ў адносінах да грамадства.

Чалавек высокай маралі.

2. Лагічны павучальны вывад з чаго-н.

М. байкі.

3. Павучанне, натацыя (разм.).

Чытаць м.

|| прым. мара́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. кодэкс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Міс ’між’ (Жд. 1). Да міз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сярод, пасярод, паміж, між

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сумі́ж ’побач’, ’паміж’ (Гарэц.), ’паміж’ (Ласт.). З су- і між, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міжыну́ціна ’памылка пры снаванні’ (Дабрав., Кросны). Да між 1 і ніць, ні́тка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каапера́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей сумесна ўдзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў.

Жыллёвая к.

Спажывецкая к.

|| прым. кааператы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гаві́цца ’гаіцца, зажываць’ (Сцяшк.). Дыялектная форма (устаўное, гіатычнае ‑в‑ між галоснымі) слова га́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наошлап ’пакідаючы каляіну між колаў воза’ (ТС). З на і ошлап, гл. ашлипіць ’абхапіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)