Мі́нджамаўклівы чалавек’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mìndžoti ’ненавідзець, пагарджаць, грэбаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmasмаўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысуту́лены, ‑ая, ‑ае.

Трохі сутулы, сутулаваты. Цяпер .. [Піліпчык] быў прысутулены, маўклівы, са спушчанымі ўніз вачамі. Чорны. Варвары чамусьці без усякай сувязі прыходзіць на памяць прысутуленая шырокая Алесева спіна і яго твар. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дублёны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дублены (у 2 знач.). З хаты дыхнула цеплынёй і пахам дублёнай аўчыны. Кулакоўскі. Высокі маўклівы партызан у чорным дублёным кажушку сабраўся быў ужо ісці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзі́ва, прысл.

Разм. Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва. Броўка. Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная. Карпаў. Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўчу́ламаўклівы чалавек’ (рагач., Мат. Гом.). Да маўча́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

негаманкі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Негаваркі, маўклівы. Негаманкі, спакойны Чапылоў іншы раз падыдзе да Кастуся, агледзіць яго работу. Прокша. // Які не робіць шуму; ціхі. Налева ад грудка — у засені старых негаманкіх хвой — могілкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямту́р ’нямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтурмаўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтури ’немцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурме́льмаўклівы, негаваркі чалавек’ (астрав., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 85), паходзіць з літ. mùrma ’бурклівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)