Пату́льны ’ціхі, лагодны, ласкавы’ (ТСБМ). З польск. potulny ’тс’, ’сціплы, павольны, слухмяны, цярплівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыўле́сныласкавы (пра дзіця)’ (добр., ЛА, 3). З рус. преле́стный, параўн. прыўкра́сны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пату́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ціхі, лагодны, ласкавы. [Агата:] І мой, пакуль толькі сватаўся да мяне, — патульны быў, як цялё, а як ажаніўся, дык праўдзівым ваўком зрабіўся. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Ласкавы, пяшчотны, мілагучны. Ласкальныя мелодыі. Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы — які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова. Памяншальна-ласкальныя суфіксы назоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).

2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).

А. мой.

Дзень анёла — імяніны.

|| памянш. анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

|| прым. анёльскі, -ая, -ае.

А. характар (вельмі добры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ласкаве́ць, ласко̂ве́ць ’утаймоўвацца, рабіцца больш літасцівым, лагодным, ласкавым, спагадлівым’ (ТСБМ, Нас., Касп.). Да ласкавы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіцца ’лашчыцца’ (светлаг., Мат. Гом.). Да ліс > ліса́выласкавы’ (гл.). Параўн. таксама палес. лыс1, лісі́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люга́вы, люга́вый ’добры, хвацкі (пра танец)’ (клім., Мат. Маг.), смал. люга́выйласкавы, мілы, ветлівы, ліслівы’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́ласлівы ’міласэрны’ (Нас., Шат., Касп.), ’міласцівы, ласкавы’ (Ян.), рус. ми́лосливый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса (з суфіксам ‑л‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малача́ўніца ’малочная карова’ (Сцяшк. Сл.). Вузкі рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка ⁺малачавы (як рэдка́вы ’рэдкаваты’, ласка́вы) і суфікса ‑ніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)