наво́кала,
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Выбліснула сонейка. І ўсё навокала ажыло і павесялела... Ігнаценка. Далёка ад мора наш горад, Навокала — поле ды лес. Прыходзька.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Навокала агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Колас. Як [цені], сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць злітавацца ўсіх. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.
1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.
2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі. Глебка.
•••
Мыць языкамі — абгаворваць.
Рука руку мые гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пучо́к, ‑чка, м.
1. Памянш. да пук 1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі. Баранавых. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.
2. Тое, што і пук 1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла. Хадкевіч. У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́зам, прысл.
Плоскай, шырокай стараной уніз. Каля хаты .. ляжыць плазам дубовая старая брама. Бядуля. — Малады жандарскі афіцэр выцяў яго [Рыбакова] шабляй, плазам. Асіпенка.
•••
Ляжаць плазам — тое, што і ляжаць як пласт (пластом) (гл. ляжаць). — Пусціш яго [малька] ў ваду — проста плакаць хочацца, калі бачыш, што ён сотнямі ляжыць нерухомым плазам... Ракітны. Штодзень перад захадам сонца яна [ліхаманка] забірала мяне ў сваю поўную ўладу, і я ляжаў плазам да самай раніцы, і перад вачыма маімі мітусіліся то жоўтыя, то чырвоныя кругі... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэнтры́чны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на рэзкіх гукавых, зрокавых кантрастах ці на незвычайных, смешных прыёмах. Эксцэнтрычны нумар. Эксцэнтрычны трук.
2. Незвычайны, дзіўны, вельмі своеасаблівы, мудрагелісты манерамі, схільнасцямі. Эксцэнтрычны ўчынак. □ Гаю ж цяпер было не да крыўды і парахункаў з такім эксцэнтрычным камендантам. Машара. Шыковіч больш чалавек эмоцый, чым развагі, і таму яго ўчынкі часам здаюцца эксцэнтрычнымі, а змены настрою бываюць вельмі нечаканыя, калі не сказаць дзіўныя. «Полымя».
[Фр. excentrique.]
эксцэнтры́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які не мае агульнага цэнтра. Эксцэнтрычныя кругі. Эксцэнтрычныя фігуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду. Сабаленка. Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка — гэта астравок, на які абрынулася вада. Карпаў. // перан. Нечакана спасцігаць каго‑, што‑н. Няшчасце абрынулася на Марыльку. Сабалеўскі.
2. перан. Імкліва, з вялікай сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.
Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам. Пташнікаў. [Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу. Шамякін. // Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці. Корбан. Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахісну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Хіснуўшы, нахіліць. Вецярок, нахлынуўшы раптоўна, І кусты, і травы пахісне. Прануза. / у безас. ужыв. Пахіснула, З ног яго [Данілку] зваліла, А ў вачах — зялёныя кругі. Бялевіч.
2. перан. Зрабіць менш устойлівым, трывалым. [Лясніцкі:] — [Немцы] хочуць пахіснуць наш аўтарытэт сярод насельніцтва і робяць бандыцкія налёты пад выглядам партызан. Шамякін. Падзеі апошніх часоў пахіснулі .. [Аўгінін] погляд на трываласць пэўнага ладу жыцця. Колас. // Прымусіць усумніцца ў чым‑н., выклікаць няўпэўненасць. Суровыя, напружаныя, часта нават небяспечныя для жыцця дні не пахіснулі нікога ні ў абкоме, ні ў райкомах. Казлоў. // Разладзіць, пагоршыць. Пахіснуць здароўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́ды ’задаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр. ра́дий, рад, рус. рад, польск. rad, кашуб. råd, чэш. rád, славац. rád, в.-, н.-луж. rad, палаб. rådo ж. р., славен. ràd, серб.-харв. ра̏д, балг. дыял. рад, макед. дыял. рад, ст.-слав. радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл. *radъ, параўн. ст.-англ. rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл. rétast ’абрадавацца’; звязваюць таксама з прасл. *raditi/*roditi ’дбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад 2, радзець 2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).
Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад 1 (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабе́гчы сов.
1. в разн. знач. побежа́ть;
хлапчукі́ ~глі па ву́ліцы — мальчи́шки побежа́ли по у́лице;
~глі ручаі́ — побежа́ли ручьи́;
па вадзе́ ~глі кругі́ — по воде́ побежа́ли круги́;
2. (па каго, што) побежа́ть (за кем, чем);
п. па кні́гу — побежа́ть за кни́гой;
3. (удалиться) убежа́ть;
п. ў лес — убежа́ть в лес;
4. (вскипеть, перелиться через край) уйти́, убежа́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)