Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradīкрочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прахо́жы, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе куды‑н. міма каго‑, чаго‑н. Прахожыя людзі. □ Толькі вось у гэты прахожы цягнік удалося сяк-так убіцца. М. Ткачоў. / у знач. наз. прахо́жы, ‑ага, м. Прахожыя трапляліся рэдка. У закрытых магазінах за вялікімі сіняватымі шыбамі панавалі сумныя змрокі і нязвыклая пустата. Карпаў. Будзеш крочыць, можа, Пад густою шатай — Не міні, прахожы, Той маленькай хаты. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Біць (звычайна цэпам), утвараючы прыглушаны стук. [Чыкілевіч:] — Ты [Пракоп] адзін цупаеш цэпам і рукі дранцвеюць, падымацца не хочуць. А стануць чатыры малацьбіты ды як жарнуць — адкуль яно што і возьмецца. Колас.

2. Ісці, крочыць. За .. [Верай Ігнатаўнай] цупае дзяўчынка-падростак і нясе невялікі чамаданчык. Пестрак. Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом. Навуменка.

3. Хапаць рукой за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шага́ющий

1. прич. які́ (што) кро́чыць; які́ (што) ступа́е; які́ (што) ідзе́; які (што) хо́дзіць; які́ (што) пераступа́е; см. шага́ть;

2. прил. шага́ючы;

шага́ющий экскава́тор техн. шага́ючы экскава́тар;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валка1 валька ’бойка’ (КЭС, Нас., Яруш., Гарэц.), вытворныя валечный, валкость, валный, валчити (Нас. Доп.), валчыцца (Касп.). Да польск. walka, walczyć (Булыка, Запазыч., 55; Жураўскі, SOr, 1961, 40; Рудніцкі, 1, 301).

Валка2 ’група людзей’ (Мат. Гом.). Мяркуючы па кантэксту («Пойдзе цяпер другая валка»), валка < вал, валіць ’ісці густа’ (пра людзей, снег).

Валка3 (крочыць) ’шпарка ісці натоўпам’ (КТС). Да валіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тратуа́р ‘дарожка для пешаходаў’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк.), тратава́р ‘тс’ (мін., Сл. ПЗБ). Запазычана з рус. тротуа́р, якое з франц. trottoir, утворанага з дапамогай прадметнага суфікса ‑oir (як рэзервуар) ад дзеяслова trotter ‘ісці, маршыраваць, тапатаць, ісці рыссю (пра каня)’ > ‘хадзіць, бегаць’, які ад ст.-в.-ням. trottōn ‘ісці, ступаць, крочыць’ (Фасмер, 4, 107; ЕСУМ, 5, 652; Арол, 4, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́паць ’тупаць, ісці (пра малых дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ’ісці; хадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’скакаць’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж топ ’пра топанне, няўдалыя скокі’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’тупат’ (Нар. Гом.), топоні́ць ’тупацець’ (ТС), ст.-бел. топотъ ’тупат’ (1518 г., КГС). Укр. то́пати ’ісці’, то́пкати ’таптаць’, рус. то́пать ’тупаць’, то́пот ’тупат’, польск. дыял. topotać się ’дрыжаць (ад страху, трывогі)’, в.-луж. topotać ’тупаць’, чэш. ťopatiкрочыць’, славен. topotáti, topótniti ’тупаць’, серб.-харв. топо̀тати ’тс’, то̏пот ’тупат’, балг. то́пот ’тупат’, макед. топоти, тупоти ’тупаць, моцна стукаць’. З прасл. *top‑, якое звязана з *tep‑, гл. цепаць, а таксама прасл. *topotъ (гл. тупат). Лічаць гукаперайманнем і параўноўваюць з лат. tapa, tapu ’туп-туп’, tapâtкрочыць, топаць’, літ. tapuoti ’тс’, фін.-угор. tap ’біць, штурхаць’, тат., казах., кыпч. taptamak ’таптаць’, tap‑tap ’туп-туп’. (Фасмер, 4, 78; Махэк₂, 647; ЕСУМ, 5, 598; Сной₂, 773). Да семантыкі параўн. то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́хкаць ’стукаць, грукаць’ (ТС), толоха́ты ’балбатаць, малоць языком’ (бяроз., Шатал.), талахну́ти ’крутануць; узбоўтаць’ (Клім.), тало́хнуцца ’штурхануць, стукнуцца’ (Ласт.). Ад гукапераймальнага імітатыва *талах (гл. талых), аналагічнага тарах, тарарах (гл.), першапачаткова, відаць, з талала́хаць, гл. Сюды ж талахлі́вы ’паспешлівы, неразважлівы’, талахава́ты ’дураслівы, нявытрыманы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. чэш. tlachati ’балбатаць, малоць языком’, славац. tláchať ’тс’, якія Махэк₂ (644) разглядае як “ch‑інтэнсівы” ад tlapati ’ступаць, крочыць’ (гл. толапень).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін. // перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да ступіць ​1.

2. Крочыць, ісці. Тут [на Палессі] асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі, з якое сочыцца вада. Чорны. Бацька глядзіць, як лёгка ступою я, і нешта думае. Сачанка. // на што. Рабіць апору на што‑н. пры хадзьбе. Боль пры хадзе меншы, калі ступаць не на пятку, а на насок. Навуменка.

•••

Нага не ступала гл. нага.

На парог не ступаць — не хадзіць да каго‑н., не бываць у каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)