Кісе́ль ’кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах., Кліх, Вешт., Нар. сл., Сержп. Пр., Яшк., Яруш.). Гл. кіслы, кіснуць. Укр. кисіль, рус. кисель ’тс’. Суфіксацыя на ‑ель (як у качэль ад качаць) да ‑кісацьраскісаць). Заходнеславянскія формы і ў першую чаргу польскія ўсходнеславянскага паходжання (Слаўскі, 2, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валкава́ць1качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).

*Валкава́ць2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.

Валкава́ць3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маґлі ’качалка для бялізны’ (гродз., Сл. ПЗБ), маґлявацькачаць бялізну’ (там жа), ’упрыгожваць’ (Сцяшк. Сл.) — з польск. magle, magiel, maglować, у гаворках mangiel, męgiel, якія з с.-в.-ням. mange, ням. Mange(l), mangeln, с.-лац. mango < лац. manganum < ст.-грэч. μάνγανον ’ваенная машына, якая шпурляе камяні’ (Брукнер, 317). Сюды ж магляўні́цы ’прыстасаванне ў кроснах, па якім ідзе палатно’ (дзятл., Сл. ПЗБ), якое з польск. magielnica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ргаць (тургаці) ‘тузаць, торгаць’: оз́муц душу будуц рваци тургаци (Кітаб Луцкевіча). Параўн. польск. turgać ‘няроўна цягнуць’, turgnąć ‘кульнуць, пакаціць’. Непалаталізаваны варыянт да турзаць (гл.) выклікаў меркаванне пра балцкі ўплыў, што ставіць пад сумненне Лаўчутэ (Балтизмы, 149). Борысь (654) польск. turgaćкачаць бялізну’ выводзіць з *tr̥kati ‘стукаць’, роднаснага літ. tùrktereti ‘стукаць, грукаць’. Варыянтнасць вакалізму кораня слова, параўн. торгаць1, торзаць, тырзаць (гл.), сведчыць, хутчэй за ўсё, пра анаматапеічны характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рол ’цыліндр, вал, каток, які круціцца’, ро́лік ’невялікае металічнае колца (на ножках мэблі, раяля)’, ’фарфоравы ізалятар для замацавання электрычных правадоў’, рол ’машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону’, ’скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай паласы якога-небудзь матэрыялу’, (ТСБМ), — усе з ням. Rolle ’тс’, rollenкачаць’, якія з франц. rôle ’ролік, скрутак, катушка’, а апошняе — з лац. rotula ’колца’ (< rota ’кола’), а таксама раманск. rotulus ’папяровы скрутак з тэкстам для аднаго акцёра)’ > франц. role ’роля (акцёра)’ (Клюге, 604; Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 498; Сной₂, 628; Махэк₂, 515; Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тача́нка ’лёгкая павозка з адкрытым кузавам’ (ТСБМ, Вруб.): павозкі даўней былі… тачанкі (Маладосць, 1992, 2, 115), перан. ’павозка такога тыпу, забяспечаная кулямётам’ (ТСБМ), ’тачка’ (Ян., ПСл). Укр. тача́нка ’лёгкая павозка’, рус. тача́нка ’тс’. Відаць, арэальнае ўтварэнне на базе прасл. *tačati ’гнаць, паганяць, каціць’, параўн. стараж.-рус. тача́ти ’гнаць, паганяць’, польск. taczać ’каціць’, чэш. táčeti ’круціць, качаць’ (ЕСУМ, 5, 529). Не выключана другаснае збліжэнне з польск. najtyczanka ’від лёгкай павозкі’ (з нямецкай), адкуль Фасмер (3, 49), Трубачоў (Дополн., 4, 29) выводзяць рус. натыча́нка ’лёгкая плённая польская брычка’, тача́нка ’лёгкая павозка’. Гл. і тачаць, тачка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́чык ’скрутак лык’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.; шкл., ЛА, 4), ’рухомая частка ў церніцы’ (Выг.), ’загваздка; жалезнае колца, што злучае “правіла” з задняй часткай воза’ (Арх. Вяр.), ’калок, які трымае пругло ў сілку на дзікіх качак’, ’трубачка, якую ўстаўлялі ў дзірку ў бочачцы пры наліванні гарэлкі ў кілішкі’ (ТС), сы́чыкі ’начоўкі з рылам для зліву вадкасці’ (капыл., Сл. ПЗБ), ’смажаная бульба’ (Сл. Брэс.). Разнастайны характар дэталяў з такой назвай звязаны з пераносам па функцыі, першаснае значэнне, відавочна, ’клін, стрыжань’, параўн. сыч2, гл. Звязана чаргаваннем галосных з сукаць; апафанічныя ступені *sъk‑/*suk‑/*syk‑ ’скручваць, валяць, качаць’, аб якіх гл. Вірбат, Этимология–1980, 33–34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымецьграмыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ртуць ’хімічны элемент, вадкі цяжкі метал’ (ТСБМ), народная назва — жыво́е серабро́ (Ласт.). Рус., укр. ртуть, чэш. rtuť, славац. ortuť, польск. rtęć. Стараж.-рус. рътуть (Сразн., 3, 206) — разглядаецца як праславянскі дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану *rьtǫtь (як могуть, словуть), звязаны з літ. rìsti, 1 ас. адз. л. ristù ’каціць, качаць’, лат. rist, 1 ас. адз. л. ritu ’каціць, каціцца’, а таксама літ. riēsti ’гнуць; скручваць; скурчваць; згортваць’, rietė́ti ’каціцца’, лат. riest ’адпадаць, аддзяляцца’, што ўзыходзяць, магчыма, да і.-е. *ret(h)‑ ’бегчы, каціцца’ (Фасмер, 3, 509; Чарных, 2, 124–125). Паводле больш ранняй версіі Міклашыча (285) якая, аднак, сутыкаецца з цяжкасцямі ў фанетычных адносінах, назва элемента паходзіць з араб. `utārid ’ртуць’ пры пасрэдніцтве тур. utaryd ’тс’. Першапачаткова араб. `utārid — назва планеты Меркурый, якая перайшла на хімічны элемент дзякуючы яго “лятучасці”, рухомасці. Параўн. франц. mercure, іт., ісп. mercurio, англ. mercury ’ртуць’. Назва планеты — паводле імені старажытнага рымскага бога гандлю і абаронцы вандроўнікаў Меркурыя — Mercurius (Чарных, 2, 124–125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кача́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Тое, што і каціцца ​1 (у 1 знач.), аднак абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Мяч качаецца па падлозе. // Пераварочвацца, перавальвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу). На падлозе, счапіўшыся, качаліся бацька і незнаёмы паліцай. Шамякін. Конь пачаў кідацца ў бакі, качацца па зямлі і стукаць нагамі. Чорны. // Ляжаць, валяцца (у пяску, гразі і пад.). Качацца па снезе. □ Зранку і да самага вечара галышамі качаюцца тут дзеці, то ў пяску, то ў вадзе. Колас.

2. Ляжаць без справы, без сну. [Сомік] начамі падоўгу качаўся, не мог заснуць. Крапіва.

3. Разм. Хварэць, быць хворым. — Я таксама хутка пачну працаваць. Здароўе папраўляецца. Праўда, сёння яшчэ першы раз выйшаў. Дагэтуль качаўся ўсё. Машара. — [Сын] з месяц качаўся з прабітым плячом. Грахоўскі.

4. Разм. Гадавацца, расці без догляду, у цяжкіх умовах (пра дзяцей). [Марыля:] Як толькі нарадзіўся [сын], дык і то сябе паказаў — грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Купала.

5. Паддавацца качанню ​2. Перасохлая бялізна дрэнна качаецца.

6. Зал. да качаць.

•••

Качацца (з) жыватом — хварэць на жывот.

Качацца са смеху — моцна смяяцца.

Качацца як сыр у масле — жыць у дастатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)