Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Тое, што і каціць (у 1 знач.), аднак абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках. Качаць бярвенне. □ Дзеці дружна на бульвары Абручы качаюць.А. Александровіч.На палубе матросы качаюць бочкі, носяць скрынкі.Сіпакоў.
2. Размякчаючы рукамі і рухаючы па якой‑н. паверхні, надаваць чаму‑н. акруглую форму. Глядзелі хлопцы, як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы.Колас.
3. Паварочваць з боку на бок у чым‑н. сыпкім, вязкім. Качаць рыбу ў муцэ. Качаць бульбіну ў тлушчы.
4. Разгладжваць, выпростваць з дапамогай качалкі, качалак. Качаць бялізну.//Спец. Рабіць пракатку. Качаць ліставое жалеза.
5.Разм. Падкідваць каго‑н. на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. А тут падхапілі Міколку на рукі і ну качаць.Лынькоў.Адкасілі шчыра — Сенажаці чыстыя... І качаюць брыгадзіра Дзецюкі плячыстыя.Маляўка.
6. Валіць на зямлю, перамагаць (пры дужанні, бойцы і пад.). [Валя] абівала ў мяне з плячэй снег, калі Пеця качаў нас у гурбах.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус.качати ’гайдаць, хістаць’, рус.кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр.кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск.дыял.kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш.káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац.káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (sę), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл.*kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакача́цьгл.качаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закача́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.
Пачаць качаць (у 5 знач.).
Зусім закачалі капітана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)