адмільга́ць, ‑ае; зак.
1. Скончыць, перастаць мільгаць. Адмільгалі прыдарожныя прысады.
2. перан. Прайсці, змяніцца (пра час, гады і пад.). [Хор:] Дзесяць год, школьных год адмільгалі, І расстацца нам час настае. Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат. blin̑da ’бадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск. błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязі з экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
Разм.
1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.
2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.
2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перавярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярніся; зак.
1. Павярнуцца з аднаго боку на другі, павярнуцца процілеглым бокам.
Лодка перавярнулася (перакулілася).
2. Прайсці, перабыць.
Колькі тут народу перавярнулася!
3. у каго-што, перан. Ператварыцца ў каго-, што-н.; прыняць іншы выгляд.
Былі рублі, ды перавярнуліся ў вераб’і (прымаўка). Хлопчык перавярнуўся ў казляня (у казцы).
4. перан. Рэзка змяніцца, перамяніцца.
У яго жыцці ўсё перавярнулася.
|| незак. пераваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.
1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.
2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяняць — змяніць і стан паводле знач. дзеясл. змяняцца — змяніцца. Змяненне грамадскіх адносін. Змяненне спадчыннасці.
2. Папраўка, пераробка, унесеная ў што‑н., якая мяняе што‑н. ранейшае. Змяненні ў правапісе. Унесці дадаткі і змяненні ў праект пастановы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазна́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Прыкметна змяніцца. [Марынчук:] — Нешта не разбяруся, — еў я той хлеб ці не еў? Нічога не пазначылася. С. Александровіч.
2. Зрабіцца бачным; зрабіцца прыкметным. Маршчыны пазначыліся. □ Наўкол палыхалі пажары, а ў лесе скрозь усю ноч было цёмна, і толькі пад ранне патроху пазначылася пад нагамі дарога. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)