пазначыцца, ‑чыцца; зак.

1. Прыкметна змяніцца. [Марынчук:] — Нешта не разбяруся, — еў я той хлеб ці не еў? Нічога не пазначылася. С. Александровіч.

2. Зрабіцца бачным; зрабіцца прыкметным. Маршчыны пазначыліся. ▪ Наўкол палыхалі пажары, а ў лесе скрозь усю ноч было цёмна, і толькі пад ранне патроху пазначылася пад нагамі дарога. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)