Свя́сла ‘нізка лыка’ (калінк., Сл. ПЗБ; калінк., рэч., ЛА, 4), свя́слы, свясло́ (лоеў., хойн., ЛА, 4). Укр. дыял. свʼя́сла ‘звязка прадметаў’, рус. свя́сло ‘перавясла’, ст.-рус. съвясло ‘звязак, пучок’. З *съвязсло, ад *vęzati ‘вязаць’ з суф. ‑сло, як у вясло, гл. вязаць (Фасмер, 3, 584). ЕСУМ (5, 199) дапускае непасрэдны працяг прасл. *sъvęzslo. Сюды ж, відаць, балг. свесло́ ‘звязка гронкаў вінаграду або кукурузы’, гл. Выгленаў, БЕ, 1970, 2–3, 216–218; БЕР, 6, 540.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабі́цца, раблю́ся, ро́бішся, ро́біцца; незак.
1. (часцей ужыв. як звязка ў састаўным іменным выказніку). Станавіцца.
Р. вясёлым.
Чалавек робіцца майстрам у час працы.
Рабілася (безас.) млосна.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, тварыцца.
Бацька добра ведаў, што рабілася ў хаце.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца, утварацца (разм.).
Калі яна смяялася, на шчочках рабіліся ямачкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырабляцца з чаго-н.
Цэгла робіцца з гліны.
◊
Што яму робіцца (зробіцца)! (разм.) — нічога з ім не здараецца, нічога з ім не будзе.
|| зак. зрабі́цца, зраблю́ся, зро́бішся, зро́біцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вязка, звязка, вясла, нізанка, нізка; перавяз, перавясла, вянок, маток (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пучо́к, ‑чка, м.
1. Памянш. да пук 1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі. Баранавых. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.
2. Тое, што і пук 1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла. Хадкевіч. У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Капу́ша ’звязка лістоў тытуню’ (хойн. Мат. Гом.). Да папуша < папужа ’скрутак лісця’. Балтызм. Параўн. літ. papūža ’пачак, стос’ (Грынавецкене. Сл. паўн.-зах., 3, 405). Не выключана кантамінацыя з рус. пампу́ша ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Троск ‘звязка нізак рыбы, звычайна 100 штук’, ‘нізка ўюноў на продаж’ (Крыв., ТС), тро́стка ‘тс’ (ТС). Апошняе сведчыць пра зыходнае трост (гл.) з распадабненнем ст > ск, аналагічна ўкр. троск ‘чарот’ з трость ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 650).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамычнік ’аўсяніца, мурожніца авечая, Festuca ovina L.’ (маг., Кіс.). З ⁺намычнік, якое да мы́чка 1 (гл.), ’звязка льновалакна, падрыхтаваная для пражы’: з аўсяніцы маглі рабіць шчоткі, якімі часалі лён і рыхтавалі мыйку. Параўн. таксама укр. мичка ’аўсяніца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скукла́ць ‘з’есці, зжэрці’ (Нас.). Запазычанне з польск. skukłać ‘змяць; збіць, змардаваць’. Апошняе да kukłać < kukła, kukiełka ‘калач, рулет’ < лат. cucullus і cuculla ‘галаўны ўбор’ (Брукнер, 280). Іншага паходжання ску́кліць ‘нанізаць’ (паст., Сл. ПЗБ) ад ку́кла ‘звязка, нізка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цяж, ‑а, Т ‑ом, м.
1. Рэмень ці трос, якія служаць сродкам перадачы цягавай сілы. Падчапілі другі паравоз, рванулі раз і два .. Перадыхнулі хвіліну, другую і рванулі так, што загрымеў і лопнуў цяж. Лынькоў.
2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу экіпажа. Пры конях ішлі па некалькі чалавек, мясілі гразь і час ад часу хапаліся за цяжы, крычалі на коней. Лобан.
3. Скрэпа, замацаванне, звязка. Змацаваць бярвенне жалезным цяжом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́нта ’папярочная планка ў кроквах’ (Шушк.). Укр. ба́нта, ба́нтина ’тс’. Запазычанне з ням. Band (дакладней, з с.-в.-ням. bant) ’звязка, спалучэнне, папярочная бэлька’ праз пасрэдніцтва польск. banta, bant ’тс’. Фасмер, ZfslPh, 28, 116; Шалудзька, Нім., 21; Рудніцкі, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)