Мугава ’кадола — вяроўка (каля 250 м), якая прыводзіць невад у рух’ (лепел., Браім). Польск. muga ’тс’, славен. múga паласа, смуга, лінія’. Роднаснае да смуга (гл.). Параўн. лат. smaugs ’тонкі, стройны’, літ. susmáugti ’зацягнуць, зацягваць, сцягваць’, ст.-ісл. smeygja ’прыціскаць, нацягваць’, ст.-грэч. μυχός ’самае аддаленае месца (заліва)’ (Фрэнкель, 841; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заця́гванне ср.

1. зата́скивание; вта́скивание;

2. зата́скивание, затя́гивание;

3. затя́гивание;

4. затя́гивание, завола́кивание;

5. затя́гивание;

6. затя́гивание;

7. вдева́ние, продева́ние;

8. перен. затя́гивание, затя́жка ж.;

1-8 см. заця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць ​1 — зацягнуць ​1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.

3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.

4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.

5. Р мн. ‑жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увлека́ть несов.

1. (тащить) цягну́ць, уця́гваць, заця́гваць; (захватывать) захо́пліваць; (уносить) не́сці; (уводить) ве́сці, заво́дзіць; (направлять) накіро́ўваць;

2. перен. (захватывать, восхищать) захапля́ць; (очаровывать) чарава́ць, зачаро́ўваць; (пленять) захапля́ць, прыва́бліваць; см. увле́чь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀литизацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšét ’балбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́хму́рны, похму́рны ’хмарны’, ’хмурны’, ’з хваравітым выглядам’ (Касп., ТС, Сл. ПЗБ), чач. по́хмарны ’сумны, маркотны’ (Мат. Гом.), пахма́рна ’пахмурна’ (Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), па́хмурак, похмарак, по́хмарок ’хмарка, воблака (летам у добрую пагоду)’ (ТС; лельч., Мат. Гом.), пахма́рвацьзацягваць хмарамі’ (ТС, Ян.; светлаг., Мат. Гом.). Укр. похмари́ти, похмари́ти(ся), похмарі́ти, по́хмарний, по́хмарно ’тс’; рус. похму́ра (пск., цвяр.) ’суровае надвор’е’, похму́рый (пск.) ’хмурны (дзень)’ (пск., цвяр.), ’шэры’ (кузбаск., бран., арл.), хма́рый ’тс’. Польск. pochmurny, pochmury, pochmarny, pochmurowaty, в.-луж. pochmurjeny ’тс’, pochmurić ’зацямніць, пахмурнець’, н.-луж. pochmuriś ’тс’, pochmurny, чэш. pochmurný, ходск. pošmourný ’пакрыты хмарамі’. Паўн.-прасл. (po‑)xmurьnъjь, (po‑)xmarьnъjь. Да хма́ра, хму́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выпрага́ць (БРС). Рус. выпряга́ть, прягу́, прячь, укр. випряга́ти, прягти, ст.-рус. напрягу, напрячи, польск. sprząg ’вупраж’, spręgać ’сцягваць, счэпліваць’, в.-луж. spřah ’вупраж’, přahać ’нацягваць’, н.-луж. pśěg, pśěgaś, чэш. spřež ’вупраж’, spřahati ’сцягваць’, славац. spriahať ’злучаць’, серб.-ц.-слав. напрѧшти, напрѧгѫ, серб.-харв. спре́ћи спре̑гну̑ти ’сцягваць’, славен. vpréžem, vprẹ́či ’запрэгчы’, балг. запрягам. Прасл. *pręgǫ, *prękti; іншая ступень чаргавання ў *prǫgъ (гл. пруг, пругкі). Сюды ж належаць літ. sprangùs ’тое, што засядзе, вязне’, spriñgti, springstù ’душыцца пры глытанні’, sprengė́ti ’душыць’, лат. sprañgâtзацягваць’, saspranga ’вяровачка’, н.-в.-ням. Sprenkel ’сіло’, с.-в.-ням. sprinke ’пастка’, ст.-в.-ням. springo ’тс’ (Персан, Beitr., 869; Траўтман, 278). Гл. таксама Фасмер, 3, 393; Махэк₂, 490; Мартынаў, Лекс. взаим., 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заця́гвацца несов.

1. (стягиваться) затя́гиваться;

2. разг. (с трудом заходить) забреда́ть;

3. (покрываться) затя́гиваться; завола́киваться;

4. (долго длиться) затя́гиваться, замедля́ться;

5. (втягивать в себя табачный дым) затя́гиваться;

6. (просовываться в узкое отверстие) вдева́ться, продева́ться;

1-6 см. зацягну́цца;

7. страд. зата́скиваться; вта́скиваться; затя́гиваться; завола́киваться; подёргиваться; заводи́ться; вдева́ться, продева́ться; см. заця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярзці́ ’трызніць’ (БРС); ’гаварыць абы-што, блюзніць’ (Бір. Дзярж., Мат. Гом., Касп., Грыг.); ’ілгаць’ (Бяльк.); ’балбатаць, малоць’ (Яруш.); ’невыразна гаварыць’ (КЭС, лаг.), вярзці́ся ’здавацца, блюзніцца, невыразна снавацца (пра думкі), плясціся’ (БРС, Гарэц., КЭС, лаг.). Укр. верзти́ ’гаварыць лухту’, верзти́ся ’блюзніцца’, рус. паўдн. ве́рзить, верзти́ ’бесталкова і доўга рабіць што-небудзь’, пск. верзи́ть ’гарбець над якой-небудзь справай’, паўдн. ве́рзить ’малоць лухту, ілгаць, хлусіць’, смал. верзи́ть ’гаварыць абы-што’, пск., арханг. ве́рзиться ’сніцца, здавацца’. Сучасныя ўсх.-слав. лексемы суадносяцца са ст.-рус. вьрзать ’вязаць’, ц.-слав. отврѣшти, отвръзѧ ’адвязаць’, ст.-слав. оуврѣсти, оуврѣзѫ ’адчыняць’, макед. врзе ’звязаць, завязаць’, врзма ’вузел’, балг. връзам, вържа ’спалучаць у вузел, сцягваць’, серб.-харв. вр́сти се ’круціцца на адным месцы, кружыцца (аб думках)’, вр̏зина ’пляцень’, славен. vŕzniti, vr̂znem ’адчыняць’ (< прасл. verz‑ti ’блытацца, запінацца’); апошняе звязваецца з літ. ver̃žti ’завязваць, зацягваць, ціснуць’, ст.-в.-ням. wurgjan ’давіць, душыць’, ст.-ісл. virgill ’вяроўка’, грэч. έρχατάω ’агароджваю’, ὄρχατος ’агароджа, сад’, мундж. wurž ’нітка’, афг. muža ’жыла’. Прасл. асновы vrz‑/verz‑/vorz‑ узыходзяць да і.-е. *u̯ergʼh‑. Семантычны пераход бел. вярзці́ ’гаварыць абы-што’ і г. д. < ’вязаць’ аналагічны да плесці ’маніць, вярзці, ілгаць’ < ’плесці, сплятаць’. Гл. таксама Міклашыч, 386; Голуб-Копечны, 424; Фасмер, 1, 298–299; Младэнаў, 91; Скок, 3, 629–630; Буазак, 287; Траўтман, 355; Моргеншэрнэ, 95; БЕР, 1, 188–189; Варбот, Этимология, 1963, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягну́ць, цягну́, ця́гнеш, ця́гне; цягні; незак.

1. каго-што. Узяўшы за край, канец чаго-н., перамяшчаць, набліжаць да сябе што-н. з сілай, намаганнем.

Ц. канат.

2. каго-што. Перамяшчаць за сабой з намаганнем, не адрываючы ад паверхні; валачы.

Два паравозы цягнулі таварны састаў.

Ц. цяля на вяроўцы.

3. перан., каго-што. Браць з сабой без патрэбы.

Ц. дзяцей з сабой.

4. каго. Прымушаць ці пераконваць ісці куды-н.

Ц. у кіно.

5. што. Падаўжаць расцягваннем; вырабляць, апрацоўваць, выцягваючы (спец.).

Ц. дрот.

Металы можна гнуць, каваць і ц.

6. каго-што. Несці што-н. цяжкае або ў вялікай колькасці (разм.).

Ц. мех на плячах.

7. што. Выцягваць, здабываць, браць.

Ваду цягнулі з возера па трубах.

8. што. Уцягваць у сябе, убіраць, усмоктваць; піць павольна.

Расліны цягнуць з глебы пажыўныя рэчывы.

Дзіця цягнула праз соску малако з бутэлькі.

9. каго-што. Уцягваць, прыцягваць.

Плыўца цягнула (безас.) у вір.

10. каго-што. Тузаць, торгаць.

Ц. за рукаў.

Ц. за касу.

Нагу цягне (безас.).

11. каго-што. Вабіць да каго-, чаго-н., куды-н.

Цягне ў лес.

Яго цягнула (безас.) да гаспадаркі.

12. безас., каго-што. Адчуваць патрэбу ў чым-н. (пра фізічны, псіхічны стан).

Цягне на сон.

Ц. на сур’ёзную размову.

13. перан., што. Патрабаваць, вымагаць (грошы, падарункі і пад.; разм.).

14. што. Ісці, рухацца ў пэўным парадку.

Высока ў небе цягнуць клін жураўлі.

15. безас., чым. Веяць, дзьмуць (пра паветра, вецер, холад і пад.).

Ад ракі цягнула вільгаццю.

Цягне з акна.

16. што і без дап. Марудна рабіць, занадта доўга займацца чым-н.

Ц. пошукі.

Ц. справу.

17. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выклікаць, мець што-н. вынікам.

Злачынства цягне за сабой пакаранне.

18. што. Павольна, марудна гаварыць, спяваць і пад.

Ц. песню.

Ц. гаворку.

За вушы цягнуць каго (разм.) — памагаць таму, хто сам не стараецца, не імкнецца што-н. рабіць.

Цягнуць адну і тую ж песню (разм., неадабр.) — паўтараць адно і тое ж.

Цягнуць валынку (разм., неадабр.) — марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.

Цягнуць воз (разм.) — выконваць усю асноўную работу.

Цягнуць жылы з каго (разм., неадабр.) — мучыць, знясільваць, зморваць; вымотваць непасільнай работай, празмернымі патрабаваннямі.

Цягнуць за язык каго (разм.) — прымушаць расказваць што-н.

Цягнуць каніцель (разм., неадабр.) —

1) рабіць, гаварыць і пад. што-н. аднастайна, нудна;

2) марудзіць, зацягваць якую-н. справу.

Цягнуць ката за хвост (разм., неадабр.) — нудна, наўмысна павольна гаварыць што-н.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай справай, працай.

Цягнуць рызіну (разм., неадабр.) — адцягваць, адкладваць якую-н. справу, работу надаўжэй; марудліва, павольна рабіць што-н.

Цягнуць ярмо (разм.) — бесперапынна і цяжка працаваць.

|| зак. пацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)