заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць 1 — зацягнуць 1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).
2. Р мн. ‑жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.
3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.
4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.
5. Р мн. ‑жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)