Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумёты ’гурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. суме́та ’гурба’, рус. сумёт ’тс’. Прасл. *sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mesti ’змесці’ ад прасл. *mesti ’месці’, параўн. каш. sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв. smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мецьзавея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяце́ліца, меце́ль, мяце́ль, мытэ́лыца ’снежная бура, завея’, ’беларускі народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Мал., Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., Нар. словатв.), мяце́ліцай ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мете́лиця, заметі́ль, рус. мете́лица, мете́ль, польск. zamieć, н.-луж. změt(awa), чэш. metelice, славац. meteľ, metelica, славен. métež, snę̑g méte ’ідзе снег’, серб.-харв. мѐћава. Да ме́сці (гл.). Аб суфіксе ‑еліц‑а і ўтварэнні слова гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50. Гл. яшчэ аб слове Львоў (РР, 1969, 2, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Сагнаць, прагнаць адкуль‑н. усіх, многіх. [Талаш:] — Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі. Колас.

2. Сагнаць з паверхні ўсё, многае. Завея пазганяла снег з дарог. □ Дзень назаўтра быў сонечны. Вецер нібы знарок пазганяў хмары з неба. Паслядовіч. // перан. Знішчыць. Расчыніла неба сені, Пазганяла сонца цені. Колас.

3. Сагнаць, прымусіць сысціся ў адно месца ўсіх, многіх. Гітлераўцы пазганялі людзей, каб паказаць ім адзін з сваіх прапагандысцкіх фільмаў пра «перамогі» над савецкімі войскамі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́ла ’дула’ (БРС), ’лужына’ (Касп.), ’багаты рыбай заліў ракі’ (Яшкін), ’pars posterior, anus’ (Нас.). У Трубачова (Эт. сл., 5, 148–149) пад праформай *dud(ь)lo параўноўваецца шмат слав. слоў з рознай семантыкай (ад ’канец трубы’ да ’ямка ў зямлі, варонка’). Частка прыкладаў выводзіцца ад дзеяслова *duti ’дуць, дзьмуць’ (суфікс *‑dlo); іншыя формы, магчыма, зыходзяць да *dud‑ьl‑. У нашым выпадку, бясспрэчна, трэба зыходзіць з *du‑dlo. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 551.

Ду́ла (ж. р.) ’завея’ (Касп.). Магчыма, дзеепрыметнікавая форма на ‑л‑ ад дуць (гл.). Параўн. Фасмер, 1, 551.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вея1завея, завіруха’ (КТС, БРС, Гарэц., Яруш., Касп., Нас., Бяльк.; докш., Янк. Мат.), укр. ві́я ’шуфель, веялка’, рус. пск., смал. веязавея, мяцеліца’, польск. wieja ’завіруха’, wija/wieja ’вецер’, н.-луж., в.-луж. wějawa ’веялка’, чэш. vějavka, мар. věj ’завіруха’, славац. veja ’тс’, vejka ’разная фігурка (найчасцей птушка) у вільчаку франтона’, серб.-харв. ве́ја, вје́ја ’вядзьмарка’, ве̏јавица ’мяцеліца, завіруха’, макед. виулица, вејавица, балг. виелица, веявица ’тс’. І.‑е. адпаведнікі: літ. vė́jas, лат. vējš, грэч. ἀήτης, ст.-інд. vāyúḥ ’вецер’ < *vē‑ да веяць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ja (ён абазначаў спачатку Nomina actionis, якія пераходзілі звычайна ў Nomina acti). Блезэ (21) сцвярджае, што ве́я паходзіць з літ. vė́jas, лат. vējš. Лаўчутэ (351) гэта аспрэчвае.

Ве́я2 ’вейка’ (Сцяшк. МГ, бяроз., Шатал.), зах.-палес. ві́я, ві́йі (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́я ’вейка’. Бел.- укр. ізалекса; паводле бел. вейка, можна меркаваць, што на іншай, апрача вышэйадзначанай, беларускай моўнай тэрыторыі было таксама вея. Узнікла ад věja ’галіна’ ў выніку пераносу значэння дзеяслова vějati ’хістацца, махаць’ → ’абмахваць’ (параўн. укр. ві́яло ’веер’); ’змахваць’. Да ве́яць (гл.).

Вея3 ’павека’ (КТС) утворана ў выніку пераносу па сумежнасці ад вея2, тое ж і ў балт. мовах: літ. blakstíena ’павека’ — лат. plakstinš ’вейка’.

Вея4 ’невялікі луг’ (Гіст. лекс., 149) запазычана з літ. vejà ’трава, мурог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усхадзі́цца сов.

1. (о явлениях природы) подня́ться, разбушева́ться;

~дзі́лася заве́я — подняла́сь (разбушева́лась) мете́лица;

2. (дойти до крайней степени в проявлении чего-л.) разойти́сь;

ён так ~дзі́ўся, што не суня́ць — он так разошёлся, что не уня́ть;

3. (о детях) расшали́ться, расшуме́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяце́ж ’стыхійнае, узброенае паўстанне’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’разбой, сумятня, знішчэнне’, ’завея, мяцеліца’ (ТС), мяцежа́ ’паўстанне’ (валож., Сл. ПЗБ), мяцежыць ’трывожыць, прыводзіць у замяшанне’ (Нар. Гом.). Укр. меті́ж, ст.-чэш. mětež, славац. mätež ’сумятня’, славен. mȇtež ’бура, мяцеліца’, серб.-харв. ме́теж, макед. метеж, балг. мете́ж, ст.-слав. многомѧтеѫенъ, чэхаслав. мѧтежь ’мяцеж’. Прасл. mętezь: mętezь (Варбат, Слав. языкозн. VII Междунар. съезд, M., 1973, 95), утворанае ад męsti (рус. мясти́ ’прыводзіць у сумятню’, ст.-рус. мясти ’перамешваць’ (XII ст.), ’блытаць’, ’падбухторваць’, ’мітрэнжыць’, ’грэбаваць’, н.-луж. měsć, в.-луж. mjasć, чэш. másti, славац. miasť, славен. mę́sti ’тс’, серб.-харв. ме́сти ’збіваць масла’, ме́сти се ’блытацца, бударажыць’) (Бернекер, 2, 44; Фасмер, 3, 31 і 32; Скок, 2, 413; БЕР, 3, 767).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аціх, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.

2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з’явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.

3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль. // Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́; пр. мёў, мяла́, мяло́; незак., што.

1. Ачышчаць якую‑н. паверхню ад смецця, пылу мятлой, шчоткай і пад. Месці вуліцу. □ Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Крапіва.

2. З сілай гнаць, пераносіць што‑н. з месца на месца. Вецер мяце сухі снег.., і, здаецца, што дзесьці адчышчаюць іржавыя нажы наждачнаю шкуркаю ці сыпкім жвірам. Лужанін. Калі садзяць сады, вецер лісце мяце І на сцежках сляды засыпае. Прыходзька. // без дап. З сілай ісці, кружыць (пра мяцеліцу, завею). І снег мяце такі густы, што не відаць, дзе дол, дзе неба. А. Вольскі. Завея мяце, завывае, намятае вялізныя сумёты. Лынькоў. / безас. Пайшоў снег, пачало месці, зраўняла і дарогу, і поле... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гусці́ несов. гуде́ть; жужжа́ть;

да ве́чара гула́ малата́рня — до ве́чера гуде́ла молоти́лка;

на дварэ́ гула́ заве́я — на у́лице гуде́ла мете́ль;

на пло́шчы гуў нато́ўп — на пло́щади гуде́ла толпа́;

у вуша́х мо́цна гуло́безл. в уша́х си́льно гуде́ло;

но́гі гудзя́ць — но́ги гудя́т;

над ву́хам гудзе́ кама́р — над у́хом жужжи́т кома́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)