Балдэ́с ’дурны, нерастаропны чалавек; вісус, гультай’ (Бяльк.), ’аболтус’ (Гарэц., Касп.). Бясспрэчна, кантамінаванае слова, параўн. балда́ і балбе́с.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́рань ’дурань’. Укр. ду́рень ’тс’. Субстантываваная форма прыметніка *durьnъ ’дурны і г. д.’ (гл.). Трубачоў, Эт. сл., 5, 163.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абэ́лтух, ‑а, м.
Абл. лаянк. Неразумны, някемлівы чалавек. [Кандрат:] — А як гэта можна, каб такое дзіцё ішло на вайну?.. Вось яно па віне такіх абэлтухаў, як я, суткі пратырчала на дзераве. Кулакоўскі. [Мартыневіч:] — А па мне дык задавіўся б ён [Халуста] са сваёй малатарняй... [Лявон:] — Бо ты дурны абэлтух! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́рин конь, род. каня́ м.;
◊
врёт, как си́вый ме́рин хлу́сіць, як наня́ты;
глуп, как си́вый ме́рин дурны́, як бот.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус. проны́ра ’тс’, ст.-слав. проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч. πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўгало́вы, паўгалоўкабаты ’недарэчны, неразумны’ (карэліц., слонім., Сцяшк. Сл.). Калька з польск. półgłówek ’дурны, прыдуркаваты’, як, відаць, і літ. pusgalvis ’тс’. Параўн. рус. (полоумный) ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дурнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Не зусім разумны, крыху дурны. Бывалі такія выпадкі, калі які-небудзь дурнаваты язь або лешч, уцякаючы «на ваду», трапляў у сетку. Колас. // Які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. Руды, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — не дарма далі мянушку — Барак! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Адчуваць страх, палохацца. [Васілёк:] — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін: Унь варушыцца жмут на ашэстку аўчын .. — Не пужайся, дурны. То аўчынкі вісяць, Нежывыя яны І не могуць чапаць. Колас. Барада ў мяне сапраўды страшная вырасла: раней я сам сябе пужаўся, калі часамі заглядваў у ваду замест люстэрка. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)