Прыкуча́ць ’надакучваць’ (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад слаба зафіксаванага ку́чыць з той самай семантыкай (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), якое ў форме *куча́ць больш вядома ў прыставачных утварэннях, параўн. дакуча́ць/даку́чыць, надаку́чыць (гл.). Бяспрэфіксны дзеяслоў узыходзіць да прасл. *kučiti (sę). Параўн. арэальна блізкія смал. прику́чить ’тс’, прику́чливый ’сумны, невясёлы; дакучлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клапата́ць ’рупліва, старанна займацца чым-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’дакучаць, назаляць’ (Нас.). Укр. клопотати ’рупліва займацца чым-небудзь’, рус. клопотать ’тс’, польск. kłopotaćдакучаць, назаляць’, чэш. klopotati ’надрывацца на рабоце’. Іншыя, мабыць, першасныя значэнні: чэш. klopotati, ’спяшацца, бегчы, калаціць’, славац. klopotať ’стукаць’, н.-луж. kłopotaś ’калаціць’, балг. клопотя ’грымець’, серб.-харв. клопо̀тати ’тс’, славен. klopotáti ’стукаць’, ст.-рус. клопотати ’шумець, грымець, стукаць, злавацца’. Геаграфія лексем і іх значэнняў сведчыць аб тым, што другаснае значэнне клапатаць, якое збераглося ў беларускай мове, ахоплівае арэал, што ўключае польскую, беларускую, украінскую і ў меншай меры рускую мовы (у апошняй — заходнюю частку арэала). Таму можна меркаваць аб польскай крыніцы. Пры гэтым пранікнуць мог назоўнік клопат, а вытворныя ад яго маглі ўзнікнуць на ўсходнеславянскай глебе незалежна ад польскай. З пункту погляду прамоўнай рэканструкцыі прасл. klopotati (як klokotati) як гукапераймальны дзеяслоў узнікла ад прасл. klopotъ < klop‑otъ < klopati (балг. клопам, серб.-харв. кло́пати, славен. klópati ’стукаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан. варнякаць ’тс’, а гэта да рус. варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр. варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьца ‘працаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел. труждатися ‘працаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав. троужданиѥ: земноѥ троужданиѥ ‘праца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧ ‘працаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніца ‘тая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыве́раваць, экспр. прыве́роваць ’прычапіцца, прывязацца, прыліпнуць’ (ТС). Няясна. Параўн., аднак, увера́цца ’чапляцца, дакучаць прычэпкамі’, уве́рыцца ’апрацівець, надакучыць’, фразеалагізм уве́рыцца ў косці ’тс’ (ТС), ст.-бел. прівара ’загана, недахоп’, што дае падставы атаясамліваць слова з польск. przywrzeć ’прыліпнуць, прыклеіцца’, przywierać ’прыліпаць’, przywara ’рэшткі прыгарэлага варыва; дрэнная схільнасць, недахоп’, што да ‑wrzeć, ‑warzyć (Банькоўскі, 2, 954, 955), гл. урэ́ць, варыць, параўн. варыць ваду ’здзекавацца, сварыцца’ (ТС), польск. wrzeć, warzyć (na kogo) ’злавацца’. Падрабязней гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 54, 4, 62; Чарныш, Слов. лексика, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вісе́ць, вішу́, вісі́ш, вісі́ць; вісі́м, вісіце́, вісяць; вісі́; незак.

1. Будучы прымацаваным да чаго-н., знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без апоры.

Люстра вісіць над сталом.

Аб’ява вісіць на дзвярах.

Капялюш вісіць на вешалцы.

Самалёты вісяць над полем бою (перан.: лятаюць, кружачыся). Сукенка з аднаго боку вісіць (спадае, не аблягае фігуру). В. у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). В. на тэлефоне (перан.: часта і доўга гаварыць па тэлефоне; разм.).

2. Выдавацца, выступаць уперад якой-н. сваёй часткай, навісаць.

Скала вісела над дарогай.

Бяда вісела над галавой (перан.).

Вісець над каркам (разм.) — дакучаць каму-н.

Вісець на валаску (разм.) — знаходзіцца ў небяспечным становішчы.

Вісець на карку (разм., неадабр.) — быць на ўтрыманні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надаку́чыць ’надаесці’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), надоку́чыць ’тс’ (ТС), надакушны ’надаедлівы’ (Мат. Гом.), надакучлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. надокучати, рус. надокука ’тое, чым дакучаюць’, надокушить ’надаесці’. Прыставачнае ўтварэнне, параўн. дакука, якое Насовіч тлумачыць як ’турботы з боку наведвальнікаў ці прасіцеляў’, дакуча́ць ’турбаваць просьбамі ці напамінкам пра што-н.’ (Нас.), што звязваюць з *kukati, гл. кукаць, кукаваць ’кукаваць’ і ’знаходзіцца ў прыгнечаным стане, у чаканні чаго-н.’: Я даўно тут кукую (= не магу адлучыцца, прымушаны знаходзіцца на месцы) (Фасмер, 2, 403; БЕР З, 87), або з *kučiti гукапераймальнага характару (Слаўскі, 3, 314–315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Развязаўшыся, аддзяліцца (аб вяроўцы, канаце і пад.). // Вызваліцца ад прывязі, стаць непрывязаным. Конь адвязаўся. □ Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў, без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбавіцца ад каго‑н. дакучлівага, назойлівага або непрыемнага, нежаданага. Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні. Гартны. Небяспечны чалавек, — падумаў пан. — ..Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д’ябла ў чорнай сутане. Бядуля.

3. перан. Разм. Перастаць дакучаць каму‑н. Адвяжыся, аса-назола! — жартаўліва замахваўся на бабку дзед. Даніленка. [Лаяна:] — Скажу вам яшчэ болей, каб вы ўрэшце адвязаліся ад мяне і не ліплі, як назойлівыя мухі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маракава́ць1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́ть ’думаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.

Маракава́ць2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокаваць ’скардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́ться ’скардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricareдакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)