Суддзя́ ’службовая асоба ў судзе, якая выносіць прыгавор’, ’чалавек, які выказвае суджэнне, думку’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шымк. Собр.), судзья́, судзя́ ’суддзя; хто знеслаўляе, ганьбіць’ (Сл. ПЗБ), судзья́ ’суддзя’ (ТС), ст.-бел. судья ’тс’ (XIV ст., КГС). Укр. суддя́, рус. судья́, стараж.-рус. судіꙗ, суди, судии, ст.-польск. sędziá, чэш. sudí, серб.-харв. су́дија, славен. sọdij, балг. съдия́, макед. судија, ст.-слав. сѫди, сждии. Прасл. *sǫdьji — назва выканаўцы дзеяння ад *sǫditi, гл. судзіць (Борысь, 542).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

противоре́чие ср.

1. супярэ́чнасць, -ці ж.;

вну́треннее противоре́чие уну́траная супярэ́чнасць;

2. (возражение) пярэ́чанне, -ння ср.;

он не те́рпит противоре́чий ён не выно́сіць пярэ́чанняў;

дух противоре́чия дух пярэ́чання;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́цце, ‑я, н.

1. Дробныя адкіды, рэшткі чаго‑н., якія збіраюцца ў дамах, на вуліцы і пад., дробныя часцінкі, якія забруджваюць што‑н. Ніна зноў пачала перамятаць падлогу. Зграбла смецце, вынесла на двор. Асіпенка. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў. // перан. Разм. Пра што‑н. непатрэбнае, лішняе. Твой свет разбурыцца, старога ладу смецце Вятры вясновыя па свеце разнясуць. Панчанка. [Алена:] — Ох, і дурная ж ты, Анютка, ох, і смецця ж у цябе ў галаве!.. Краўчанка.

2. Разм. Драбяза, што‑н. дробнае, нязначнае. Буйную рыбу прадалі, асталося адно смецце.

3. перан. Разм. Пра што‑н. мізэрнае, нязначнае, нікчэмнае; дрэнь. І сапраўды, акінуўшы вокам удзельнікаў нарады, можна было ўпэўнена сказаць, што сярод прысутных смецця не было. Хведаровіч. Сабакі, хлопцы, трэба! — з усёй катэгарычнасцю заяўляе.. [Адам]. — У нас смецце, а не сабакі. Ракітны.

•••

Выносіць смецце з дому (хаты) гл. выносіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саніта́р, ‑а, м.

Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

[Лац. sanitas — здароўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уноси́ть несов.

1. (брать с собой) не́сці; (выносить) выно́сіць; (относить) адно́сіць; (сносить вниз) зно́сіць; (заносить) зано́сіць;

2. (похищать) разг. кра́сці, зно́сіць;

3. перен. (отнимать, поглощать) адбіра́ць, браць;

4. прям., перен. (перемещать, увлекать) не́сці, зно́сіць, зано́сіць; см. унести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круго́м, прысл. і прыназ.

1. прысл. Навокал, з усіх бакоў. Я паглядзеў кругом — нідзе нікога не відаць. Якімовіч. За вёскай — лугі, пералескі, Бяскрайняе поле кругом. Аўрамчык. // Разм. Усюды, ва ўсіх месцах. Вясна кругом, адгрукалі марозы, Ручай паміж палеткамі журчыць. Броўка.

2. прысл. Робячы кругавы рух, апісваючы круг. Колькі раз з неўміручаю марай Крэмль спрадвечны абходзіш кругом. Броўка. // круго́м! Ваенная каманда, па якой робіцца паварот на 180°.

3. прысл. Разм. Зусім, поўнасцю. Бывае, што кругом мярзотнік вінаваты, Але выносіць не жадае смецце з хаты. Корбан.

4. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Абысці кругом хаты.

•••

Абвесці кругом пальца гл. абвесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здзек ’зняважлівыя паводзіны’. Рус. зах.-бранск. зде́ки ’здзекі’. Параўн. рус. смал., пск., калін., зах.-бранск. здекаться ’свавольнічаць, насміхацца, здзекавацца’, алан. здекнуться ’ўперціся’, валаг. дековаться ’здзекавацца’. Рус. издеваться традыцыйна ўзводзіцца да jьz‑dě‑va‑ti‑sę з коранем dě‑, як у дзець (гл.), семантычна праз ц.-слав. выраз издѣти имѧ ’даць (утварыць) імя, мянушку’ (Зубаты, 1, 1, 93) ці праз сувязь з раздевать: ’зняважыць, зняўшы адзенне’ (Пізані, Paideia, 8, 1953, 2, 112). Ст.-слав. издѣꙗти (издѣти) азначала ’зрабіць, утварыць’, што з дадаткам значэння ’выносіць’ захавалася ў ц.-слав. издѣти, издѣвати. Значэнне ’рабіць, утварыць’ адлюстроўваецца не ў дзець, а ў іншых адгалінаваннях кораня dě‑ (гл. дзея). Але магчыма звязаць здзек і з іншым коранем, што мае значэнне ’ствараць’, *zьd‑ (гл. здань). Бел. здзек утворана з суфіксам ‑к‑ (як знак, язык, гл. Мейе, Études, 335–337) ад дзеяслоўнай асновы jьz‑dě‑ti ці zьd‑ě‑ti. (Фасмер, 2, 122; Шанскі, 2, И, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляцьвыносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паі́ць, паю, поіш, поіць; заг. паі; незак., каго-што.

1. Даваць піць каму‑н. Жанчына нахіляецца, набірае ў прыгаршчы ваду, поіць хлопчыка і дзяўчынку. Гамолка. На момант заціхае бою гром, І маці хлеб байцам выносіць спешна І поіць іх ля весніц малаком. Лойка. // Даваць піць спіртныя напіткі, частаваць імі. Хлопцы недзе пілі і паілі музыканта. Адамчык. // Выкормліваць малаком (пра маладых свойскіх жывёл).

2. перан. Насычаць вільгаццю, вадой. Усходы набіралі рост і сілу, Дажджы і росы іх паілі, Як маткі малаком сваіх дзяцей. Пушча. Летняе сонца.. варыла святло і цеплыню, навальнічныя дажджы шчодра паілі глебу. Хадкевіч. // Забяспечваць, папаўняць чым‑н. Возера паілі крыніцы, яны, відаць, нябачна білі з дна, таму вада была такая празрыстая і мала награвалася. Навуменка.

•••

Паіць і карміць каго — мець каго‑н. на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суддзя́, ‑і; мн. суддзі, ‑яў; м.

1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе. Народны суддзя. Міравы суддзя. □ Чыкілевіч успомніў адно здарэнне па судзе, паставіў сябе на месца таго падсуднага, якога асудзіў суддзя. Колас. Джыавані не ведаў, што дні праз тры пасля яго суда тую дзяўчыну таксама прывялі ў суд, праўда, не да таго суддзі, які судзіў Джыавані. Лынькоў.

2. У спорце — той, хто судзіць якое‑н. спаборніцтва, гульню. Сам суддзя аслупянеў — Вырашыць не можа: Гол ці не? Гілевіч.

3. Чалавек, які выказвае якое‑н. суджэнне, думку, вывад пра што‑н. або дае ацэнку каму‑, чаму‑н. Лёдзя не раз заўважала, як людзі чамусьці тушуюцца перад бацькам і, калі спрачаюцца між сабою, звычайна бяруць яго за суддзю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)