аппети́т апеты́т, -ту м.;

прия́тного аппети́та! сма́чна е́сці!;

с аппети́том (съесть и т. п.) з апеты́там, са сма́кам, (всласть) усма́к;

во́лчий аппети́т во́ўчы апеты́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саба́чы, прым. ад сабака1; часта як састаўная частка назваў некаторых раслін і грыбоў: саба́ччая мята ’мята палявая’ (Шат.), саба́ча, саба́чая, саба́ччая, саба́чча мята, соба́ча мнята ’мята вадзяная і палявая’ (Сл. ПЗБ), саба́ча мята ’мята перцавая’ (Жыв. сл.), саба́чы рамон ’рамонак’ (Бяльк.), саба́чы рамонак, саба́чы румянак ’тс’ (Сл. ПЗБ), саба́чча мыла ’вятроўнік вязалісты’ (Жыв. сл.), саба́чы баравіквоўчы грыб’ (Сл. ПЗБ), саба́чыя грыбы ’неядомыя грыбы’ (Сцяшк. Сл., Жыв. сл.), саба́чы грыбок ’від грыба’ (Байк. і Некр.). Як заўважае Мяркулава (Очерки, 89), назвы такога тыпу існуюць у большасці індаеўрапейскіх моў. Значэнне прыметніка, утворанага ад назваў жывёл і птушак, звычайна выпустошана; ён указвае толькі на неядомасць або непрыдатнасць для чалавека гэтай расліны. Пра сінанімію сабачывоўчы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 378–380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апеты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Жаданне есці. Добры апетыт. Не мець апетыту. □ На нейкі момант.. [Паліна] суцішылася, пазіраючы, з якім апетытам есць сястра. Сіўцоў. // звычайна мн. (апеты́ты, ‑аў); перан. Жаданне наогул, імкненне да чаго‑н. Але ўласніцкія апетыты ўсё больш разгараюцца. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў. Хромчанка.

•••

Воўчы апетыт — вельмі вялікі, нястрымны апетыт.

Наганяць апетыт гл. наганяць.

[Ад лац. appetitus — жаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Па-майстэрску пераймаць каго‑, што‑н., з дакладнасцю ўзнаўляць, падрабляючыся пад каго‑, што‑н. Імітаваць воўчы голас. Імітаваць рухі. Імітаваць пажар. □ [Выстрал] дамоўлена было імітаваць з дапамогаю дошкі, якою сам Цімошка ў патрэбны момант павінен быў за кулісамі ляснуць аб падлогу. Краўчанка.

2. Рабіць імітацыі (у 2 знач.). Імітаваць мармур. Імітаваць жэмчуг.

3. Паўтараць музычную тэму або матыў у другім голасе на які‑н. інтэрвал вышэй або ніжэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́бін, лу́бын, лу́гын ’расліна з сямейства гарохавых, Lupinus L.’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гом., гродз., Кіс., Сл. Брэс.). З польск. łubin ’тс’, якое з с.-лац. lubinus < лац. lupinusвоўчы’, — спачатку ’воўчае зелле’ < lupus ’воўк’ (Слаўскі, 5, 277; Кюнэ, 74). Сюды ж лубаве́ніско, лубаве́нішча, лу́бінішча, лубяны́ско, лу́бнішчо, лубя́нішча, лубі́нішча, лубо́віско, лубя́ннік, лу́бянне, лубя́ніска, лу́быныско ’поле, дзе расце лубін’, лубынэ́чныско ’абмалочаны лубін’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Логава ’месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’, ’паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу’, ’бярлога’, ’неахайныя жыллё, пасцель чалавека’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), логыва (Бяльк.), логва (Шат.), ло́гаво (Сцяшк.), логво́, ло́гово (ТС), логва, логвіска, логавіска, логвішча, логмішча (Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Сцяшк.), лун. лы́гвіско ’тс’ (Шатал.), логавіна (Сцяшк.), логвіна ’тс’ (лаг., Жд. 2). Укр. лігво́, логво́, лі́гвище, лого́виско, лі́гвиско, ло́гово ’тс’, рус. логово, логовище, логво, варон. ло́гва, арханг. логовина, а таксама лежбище. Усх.-слав. утварэнне. Да прасл. log‑/leg‑ > ляга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тава́рачы, тавараччы ’каровін’ (Мат. Гом.), това́рэчы ’каровін, каровячы’ (ТС), сюды ж словаспалучэнні з прыметнікам: тава́рачы рыжок, тава́рычы рыжкі́ ’грыб ваўнянка, Lactarius torminosus Fr.’ (ельск., ЛА, 1; Расл. св.), тава́рачы грыб, тава́рачыя грыбу́ ’грыбы, якія ядуць каровы, авечкі’ (мазыр., Жыв. сл.), това́рачы бобо́ўнік ’расліна бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata’ (лельч., Нар. лекс.). Утварэнні ад тавар1 (гл.), прыметнік таксама ў пераносным значэнні ’неядомы, шкодны, дзікі’, параўн. назвы грыбоў і раслін з азначэннямі конскі, сабачы, воўчы, жабечы, вужовы і благі, дрэнны, паганы, нічогі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; напа́ў, -па́ла; -падзі́; зак., на каго-што.

1. Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.

Н. на суседнюю краіну.

Звер напаў на чалавека.

2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.

Н. на сваіх крытыкаў.

3. 3 прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).

Н. на ежу.

4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.

Н. на ягаднае месца.

Н. на воўчы след.

5. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).

На мяне напала роспач.

Напаў кашаль.

Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.

|| незак. напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нападзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біле́т м., в разн. знач. биле́т;

ба́нкаўскі б. — ба́нковский биле́т;

во́ўчы б. — во́лчий биле́т;

жо́ўты б.уст. жёлтый биле́т;

латарэ́йны б. — лотере́йный биле́т;

запраша́льны б. — пригласи́тельный биле́т;

бе́лы б. — бе́лый биле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злы, злосны, раззлаваны, гнеўны, разгневаны, сярдзіты, люты, разлютаваны, ліхі, азвярэлы, ашалелы, асатанелы; злючы (разм.); воўчы (разм., перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)