трапята́ць, -пячу́, -пе́чаш, -пе́ча; -пячы́; незак.

1. Дрыжаць, рухацца, варушыць чым-н.

Лісце трапятала на ветры.

Верабей трапеча крыламі.

2. Мільгаць (пра агонь, святло і пад.).

Удалечыні трапяталі невядомыя агеньчыкі.

3. Узмоцнена, часта біцца (пра сэрца).

Сэрца трапятала ад радасці.

4. Адчуваць страх перад кім-н.

Перад ім кожны трапеча.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канапля́нікверабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык. канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк. канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус. конопля́ник, перм., вяц. конопля́ничек, кур. конопля́тничекверабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэспе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Уст. Пашана, павага. Верабей, як-ніяк, меў, як кажуць, рэспект да Веры Ігнатаўны, і яна не помніць, каб у чым-небудзь ёй адмаўляў. Пестрак.

[Фр. respect.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кланы́ ’паклоны’: «Прыехаў ён (верабей) на надворак, скрыпнуў чабанамі, а сарока-белабока з нізкімі кланамі» (Фед., VI, 7а). Гл. кланяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засілі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Трапіць у сіло. Верабей засіліўся.

2. Павесіцца. Уночы, як жонка заснула, пайшоў [Каўшыла] у клець і на новых лейцах на бэльцы пад страхою засіліўся. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць сінім, падсіненым. [Лайзан] ледзь сабраўся прыжмурыць вочы, а світанак пасініў ужо шыбы, і за акном першым азваўся .. верабей. Броўка.

2. Перасініць усё, многае. Пасініць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Падаць сігнал. — Каля Дземідовічавай хаты пасігналь! — крыкнуў адзін з трактарыстаў Алёшу. Лобан. Бывае, сядзіць на дарозе верабей, дык Ганна Лявонаўна абавязкова яму пасігналіць: ту-ту-ту-ту! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сме́тнік1. Гл. смецце.

Сме́тнік2верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́кверабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр. посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск. дыял. posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ньдзік ’мясцовая назва печкура’ (д.-гарад., Звязда, 1995, 21 сак.). Лакальнае ўтварэнне ад пэндзіць ’гнаць, даганяць’ (гл.), магчыма, пад уплывам пудзіць ’палохаць’, параўн. пудзікверабей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрэ́ляны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якога стралялі; забіты са стрэльбы (пра дзічыну). Стрэляная слонка. // Які пабыў у баях, абстраляны. Стрэляны салдат. // перан. Вопытны, бывалы, які ўсё зведаў і да ўсяго прывык. [Валодзя:] — [Цішка] сам гаварыў. Да таго ж, відаць, стрэляны хлопец. Федасеенка. / у знач. наз. стрэ́ляны, ‑ага, м. Стрэлянаму, цёртаму ў жыцці з успамінам хочацца прайсці па слядах юнацтва. Русецкі.

2. Выкарыстаны для стральбы. Калі манеўры скончыліся, Слабодка хадзіла збіраць на балота стрэляныя патроны. Навуменка.

•••

Стрэляны верабей (стрэляная птушка) гл. верабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)