заляцацца, фліртаваць; упадаць, лазіць, валачыцца, улягаць, падбірацца, увівацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус. невыволока ’нялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэнта́цца ‘бадзяцца без справы (цэлы дзень)’ (Нас.). Імітатыў з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн. чэш. trtat, trtonit ‘хадзіць дробнымі крокамі’. Махэк₂ (654) далучае сюды і балг. тъ́ртя да бя́гам ‘кінуцца наўцёкі’, параўн. търто́тя севалачыцца’ і пад. Параўн. таксама няяснага паходжання ід. trenclen ‘марнатравіць, марна траціць, мантачыць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл. і трэндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус. кастр. галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус. га́литься ’насміхацца’, бел. га́ліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́нда1 ’мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпу валакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).

Клы́нда2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус. волочебник, волочобник ’тс’, укр. волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск. penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш. ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж. rancowaćвалачыцца’ (< ням. ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ. volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)