валачы́цца, -лачу́ся, -ло́чышся, -ло́чыцца; незак.

1. Цягнуцца па зямлі.

2. Блукаць, бадзяцца (разм.).

3. за кім. Заляцацца (разм., неадабр.).

За ёй валочыцца кінамеханік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валачы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. валачу́ся вало́чымся
2-я ас. вало́чышся вало́чыцеся
3-я ас. вало́чыцца вало́чацца
Прошлы час
м. валачы́ўся валачы́ліся
ж. валачы́лася
н. валачы́лася
Загадны лад
2-я ас. валачы́ся валачы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час вало́чачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валачы́цца несов.

1. скита́ться, броди́ть, таска́ться, колобро́дить;

2. разг. (ухаживать без серьёзных намерений) волочи́ться;

3. страд., тех. волочи́ться; см. валачы́ць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; незак.

1. Цягнуцца па зямлі, падлозе і пад. За трактарамі валачыліся прывязаныя да іх счэпы з плугоў, баран, культыватараў, сеялак. Хадкевіч. Крывая тонкая шабля паручніка валачылася па зямлі. Скрыган. // Хадзіць услед за кім‑н. Я быў на сёмым небе і пачаў валачыцца за ім след у след, як абнаджаны шчанюк. Лужанін.

2. Разм. Вандраваць, блукаць; бадзяцца. Курачка валачыўся па вёсках і хутарах пад выглядам шаўца. Чарнышэвіч. [Мікола:] — Валачыцца тут [Капейка] хутка год. А хто, адкуль — так і не дойдзеш да ладу. Брыль. [Бацька:] — Дзе ты ноч у ноч валочышся? Навуменка.

3. за кім. Разм. пагард. Заляцацца. А што за.. [Варай] валочыцца і пры кожнай сустрэчы чэпіцца да яе гэты белабрысы брыгадзір Даніла Анішчык, Вара і не вінавата. Дуброўскі.

4. Зал. да валачыць (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачы́цца

1. (цягнуцца па чым-н.) sich schlppen;

2. (бадзяцца) sich hermtreiben*, vagabunderen [vɑ-] vi;

3. разм. (заляцацца) den Hof mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

развалачы́цца, -лачу́ся, -ло́чышся, -ло́чыцца; зак. (разм.).

Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць усюды.

Развалачыўся хлопец, кожную ноч недзе цягаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таска́ться несов.

1. (тащиться по земле) цяга́цца; валачы́цца, валачы́ся;

2. (ходить без дела) разг. цяга́цца, валачы́цца, бадзя́цца;

3. разг. (ухаживать) цяга́цца, валачы́цца;

4. страд. цяга́цца; валачы́цца; кра́сціся; см. таска́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакінуць цягацца, бадзяцца, валачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

волочи́тьсяI несов.

1. (таскаться) валачы́цца, цяга́цца;

2. (тащиться) валачы́ся, цягну́цца;

3. страд., техн. валачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; вало́кся, -лакла́ся, -лакло́ся; валачы́ся; незак.

1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.).

2. Ісці з цяжкасцю, плесціся (разм.).

Ледзь валокся з поля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)