Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца 2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш. ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж. rancować ’валачыцца’ (< ням. ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)