угру́нь, прысл.

Абл. Бягом. Угрунь пабег .. [кухар] да свае кухні, ускочыў, падбег к сталу, — зайца няма! Гарэцкі. // Вельмі хутка. Агні гараць, агні гараць над краем, а дні ля[ця]ць, а дні ля[ця]ць угрунь. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лятом ’хутка’ (шчуч., смарг., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. кур., раз. летом, ленінгр., смал. лётом ’тс’. Да лёт (гл.), якое тут выступае ў тв. скл. Націск, як у бягом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымпэ́нтам ‘хутка’, ‘адразу, зараз жа’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па ўзоры тымчасам (гл. наступнае слова) ад польск. pędem ‘вельмі хутка, імгненна, бягом’, параўн. таксама спалучэнне і w te pędy ‘ў адзін міг, у той жа час’, гл. пэнд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. адбег, ‑ла; заг. адбяжы; зак.

Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і адбег назад. Маўр. // перан. Хутка аддаліцца ад чаго‑н. Хваля адбегла ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штохвілі́ны, прысл.

Кожную хвіліну; вельмі часта. [Грышка] ўвесь час бег бягом, штохвіліны азіраючыся, каб за ім ніхто не гнаўся і не сачыў, куды і якой сцежкаю ён імчыцца... Чарот. Алег штохвіліны пазіраў на гадзіннік. Ярашэвіч. // З кожнай хвілінай; вельмі хутка. Вецер штохвіліны мацнеў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыска́кваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Выскачыць — пра ўсіх, многіх. Перапалоханыя крыкам, мужчыны павыскаквалі з хат і бягом кінуліся з двароў. Галавач.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); перан. Разм. Нечакана выпасці адкуль‑н. — пра ўсё, многае. Павыскаквалі коркі з бутэлек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

1. Перамяшчэнне з аднаго месца ў другое бягом. Хутка і зладжана, перабежкамі, прабіраліся аддзяленні роты. Алешка.

2. Пераход на бок праціўніка.

3. Спец. Від канькабежнага кроку на паваротах.

4. Спец. Паўторнае спаборніцтва па бегу для ўдакладнення канчатковых вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабе́гчы, абабягу́, абабяжы́ш, абабяжы́ць; абабяжы́м, абабежыце́, абабягу́ць; абабе́г, -гла; абабяжы́; абабе́ганы; зак., каго-што.

1. без дап. Бягом зрабіць круг вакол каго-, чаго-н.

А. гумно.

А. вакол дома.

2. Бегучы, абмінуць каго-, што-н.

Абабег нас толькі адзін спартсмен.

3. Паспешліва, бегаючы, пабываць у многіх, у розных месцах.

А. ўсіх суседзяў.

4. перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

Навіна абабегла ўсю вёску.

|| незак. абабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кліч, ‑у, м.

1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём, хваляваннем. Чуюцца радасныя воклічы дзяцей, узаемныя прывітанні, абмен навінамі. В. Вольскі. Чуўся грозны вокліч: — Стой! Назад! Лынькоў.

2. Тое, што і воклік. [Алесь] бягом кінуўся да воза, але ў гэты момант пачуў ціхі і трывожны вокліч: — Алесь! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётамбягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лётка ’хутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньня ’лёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)