бяго́м

прыслоўе, утворана ад назоўніка

станоўч. выш. найвыш.
бяго́м - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

Прыпусціцца б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяго́м нареч. бего́м;

б. бе́гчы — бего́м бежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася. Ракітны.

•••

Бягом бегчы — вельмі хутка, падбягаючы, ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бего́м нареч. бяго́м; бе́гма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўцёкі, прысл.

Бягом, уцякаючы ад каго-, чаго-н.

Кінуцца н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Схадзіць куды-н. хутка, бягом.

Збегай у магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́гам, прысл.

Мерна пераступаючы нагамі, не бягом.

Конь ішоў ш.

Ш. марш! (каманда).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

Падняцца бягом куды-н.

|| незак. узбяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убе́гчы, убягу́, убяжы́ш, убяжы́ць; убяжы́м, убежыце́, убягу́ць; убе́г, -гла; убяжы́; зак.

Пранікнуць куды-н. бягом.

У. ў хату.

|| незак. убяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)