Ву́залавак ’драўляны брусок над пярэдняй воссю ў возе’ (свісл., Шатал.), ву́залаўка ’тс’ (Жд., 2). Да вузгалавак ’тс’ са спрашчэннем спалучэння зычных, звязаным з дээтымалагізацыяй слова, гл. вузгалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баба́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

У друкарскай справе — брусок, які выкарыстоўваецца пры наборы для запаўнення пустых месц. Я .. прапаную разгрузіць яго [пісьменніка] «хоць трохі»: пайсці разам заўтра ў друкарню і дайсці да мудрагелі кегляў, шпацый і розных там бабашак, узяць напалам груз тэхнікі газетнай. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыро́к 1, ‑рка, м.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сыр.

2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш. Радкевіч.

сыро́к 2, ‑рка, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарэ́ц, ‑рца, м.

1. Папярочны зрэз. Тарэц дошкі. Тарэц палена. // Папярочнае сячэнне, абрэз чаго‑н. Тарэц калоны. Тарэц трубы. // Спец. Бакавая (кароткая) старана будынка, збудавання і пад. Тарэц дома.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны брусок для машчэння вуліцы. // Маставая з такіх брускоў. Прытупленыя падковы [каня] коўзалі па гладкім, выслізганым тарцы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бруснікі́ ’дружкі жаніха’ (Інстр. II), бру́снік ’тс’ (Шат., Дзмітр.). Як думае Дзмітрыеў (там жа), ад брус, брусок: «острящий хорошо, так и брусник отлично умеет острить языком и устранять препятствия».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).

3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).

Тратылавая ш.

4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.

5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.

Паркет шашкамі.

Вязанне ў шашку.

Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.

|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сыгла́цца ’пасябраваць’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, да *jьgъla ’клін, шып, пры дапамозе якога злучалі часткі чаго-небудзь’ (гл. ігла). Паралельнае ўтварэнне сыглі́чыцца ’злучыцца металічнымі скобамі’ (Юрч. Вытв.) ад ігліцабрусок, што злучае дошкі’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валёк1брусок з крукам, за які зачэпліваюць пастромкі’ (Янк. III); ’абрубак бервяна’ (Грыг.); ’ворчык’ (Юрч.). Да вал3.

Валёк2 ’пранік’ (КЭС), валкі ’качалкі для бялізны’ (Шатал.), валак, валко ’валок для качання бялізны’ (КЭС). Да вал3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суно́жка ’драўляны брусок, якім звязваюць ножкі стала’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шатал., Байк. і Некр.), суно́жнік ’тс’ (Бяльк.), суно́жка, часцей мн. л. суно́жкі ’ножка стала; услона’ (Шымк. Собр., Мат. Гом., Мат. Маг.). Да суноза (гл.), збліжанае да нага, ножка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́льцы ’прыстасаванне для вышывання’ (ТСБМ, ТС), ’чарырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы’ (пін., Шатал.). Памянш. да пя́ла ’распорка, рамка’ (гл.), параўн. мн. л. пя́лы ’тс’ (Ян.), пя́лачкі ’тс’ памянш. да пя́лы (Растарг.), паводле Бязлая (Eseji, 127), суадноснае са славен. péliti ’напінаць, нацягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)