бязво́ддзе, ‑я, н.
Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не спаўзлі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Падпало́нік, подполднык ’тоўсты блін’ (Шатал.), пудпо‑ лднык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (Клім., Бессон.). Паводле вывадаў Вештарт (Лекс. Палесся, 111), вытворныя ад polmen — (гл. полымя) падпалонік < *пад‑ паломнік займаюць заходнюю частку Прыпяцкага Палесся і прымыкаюць к заходнеславянскаму арэалу, параўн. польск. podpłomyk ’від плоскага бліна’, podpłomień ’блін, спечаны як бы на спробу, перад выпяканнем хлеба’ (Карл.), чэш. рор- laтепісе ’блін, спечаны з хлебнага цеста’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пульхне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца пульхным, пульхнейшым, пухлым. У шырокай печы ля парога весела гарэлі дровы, клекаталі.. чыгуны і ўвачавідкі пульхнеў на патэльні жоўты, як паўдзённае сонца, блін. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Саўгуны́ ’бліны’ (Жд. 2), саўга́ч ’блін’ (Сцяшк. Сл.). Да соўгаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грача́нік 1, ‑а, м.
Небяспечны шкоднік зерневых культур; хлебны жук.
грача́нік 2, ‑а, м.
Блін з грэцкай мукі. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паламя́нка ’спечаная булка’ (Сл. Брэс.), палымянка ’блін’ (Мат. Гом.). Да полымя. Параўн. падпалонік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лапу́н 1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапун ’праснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).
◎ Лапу́н 2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́шачка ’раскатаны на тонкі блін кавалачак цеста’ (гродз., З нар. сл., Сл. ПЗБ). З лішка (гл.) ’рэшта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сплю́шчыцца 1, ‑шчыцца; зак.
Заплюшчыцца (пра вочы, павекі). Сплюшчыліся вочы Толькі перад ранкам... Русак.
сплю́шчыцца 2, ‑шчыцца; зак.
Зрабіцца пляскатым ад ціску, удару. Ляжыць паравоз мой, .. тэндэр убок схіліўся і сплюшчыўся ў блін, а за тэндэрам груба вагонаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)