Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naroczyto ’поўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. naročitě ’ўрачыста, ’серб.-харв. на́рочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *naročitъ > параўн. ст.-слав. нарочитъасаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. нарок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асо́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай. Брыль.

2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выходя́щий

1. прич. які́ (што) выхо́дзіць;

2. сущ., карт., в др. знач. выхадны́, -но́га м.;

из ря́да вон выходя́щий асаблі́вы, надзвыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ідыёт. Праз польск. idiota (параўн. ідзіво́т (Бяльк.) з рус.). З лац. idiōta ’недасведчаны, невук, прасталюдзін, прасцяк’ < грэч. ἰδιώτης ’прыватная асоба, міранін, прасцяк’ ад ἴδιος ’прыватны, уласны, асаблівы’. Слаўскі, 1, 443; Шанскі, 2, I, 14. Пад рус. уплывам усякаецца ‑а на канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры. Чорны.

2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты. Вітка. // перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ў дадзены момант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2–3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тако́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы. Пайшла гаворка пра навіны з фронту. — Нічога вельмі такоўскага добрага, — дастаў Марынчук з кішэні гімнасцёркі недакурак. С. Александровіч. Другі б, напэўна, рукі апусціў і духам заняпаў, А Скрыпунок быў не такоўскі, Хоць ён не стаў Чайкоўскім, А «залатую жылу» адкапаў! Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́лент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці. Музыкальны талент. □ Канечне, звычайнаму чалавеку столькі ведаць немагчыма, тут патрэбен талент, а талент даецца чамусьці не кожнаму. Васілёнак. Сутнасць яго [Багдановіча] заключаецца ў тым, што талент дасягае вяршыні мастацтва іптэнсіўнай працай і сардэчнай самаадданасцю раз абранаму ідэалу паэзіі. Майхровіч. // Здольнасць, уменне. — Так, так, — сказаў Сухавараў, — на гэта трэба мець асаблівы талент. — У пана Лабановіча і ёсць гэты асаблівы талент, — прамовіла Ядвіся. Колас. // Разм. Занятак. У канцы імперыялістычнай вайны Вэня Шпулькевіч знайшоў сабе талент: ён ад’ехаў з Мінска кіламетраў за сто і там астаўся на службу. Чорны.

2. ‑а. Чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі. Маладыя таленты. □ [Валодзя:] — Стась — талент, ён выдатны мастак. Усе партрэты, усе лозунгі, усе плакаты, карціны і дыяграмы — усё гэта зроблена ім.. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выклю́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.

2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч. Шамякін. // Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу. Гурскі.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)