Ла́піна ’лапік’, ла́пінка ’тс’, ла́піна ’адзежына’, ’ануча’, ’невялікі ўчастак, заняты пад што-небудзь’, ’абсеў, незасеяны агрэх’, ’месца, дзе качаўся конь’ (гродз., віц., мін., ДАБМ). Паводле Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621), узыходзіць да літ. lopinȳs ’кавалак матэрыі, рыззё, ануча’, ’прагаліна’ < lōpas ’латка’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 116–118). Аднак не выключана магчымасць утварэння ад ла́па4 (гл.) пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑ін‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́ўка1 ’старая каравая ануча’ (ТСБМ, Нас., Янк. III, Хрэст. дыял., Яўс.). Гл. каравы. Параўн. караўка ’неахайная жанчына’ (Жд. 2).

Кара́ўка2 ’доўгае, тоўстае бервяно з карой’, да кара (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латош, латыш, латоші (зборн., мн. л.) ’ануча, акравак, шматок’ (Клім.), ’паношанае, парванае старое адзенне’ (драг., Лучыц-Федарэц). Укр. латиш ’лапік’. Адыменнае ўтварэнне з суф. -ošb (Слаўскі, SP, 1, 78). Да латаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласку́т, ласку́ць ’акравак, абрэзак’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах.), ’шматок скуры’, ’бялізна’ (Сл. паўн.-зах.), ласку́цце ’абрэзкі, акраўкі’ (Касп., Растарг.), ласкуці́ ’дробныя кавалачкі чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. лоскут ’тс’, ’рушнік’, ’лапік (зямлі)’, ст.-рус. лоскутъ ’тс’, балг. лоску́н ’круглы кавалак мыла’. Этымолагі (Бернекер, 734; Буга, РФВ, 67, 242; Траўтман, 150; Мюленбах-Эндзелін, 2, 453; Слаў-сні, 5, 351; БЕР, 3, 477–478 і інш.) звязваюць гэту лексему з літ. lãskana ’ласкуты’, lãskatasануча, акравак’, laskatúoti ’вісець, віцца, махаць’, лат. lęska ’акравак’, ’камяк бруду’, с.-н.-ням. las, lascheануча’ (Фасмер, 2, 521 — там жа літаратура).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахмо́тка1ануча’ (Грыг., ’кавалак тканіны’ (Бяльк., Ян.), ’старое адзенне, лахманы’ (Нас., Ян., Юрч., Вытв.;чачэр., Мат. Гом.), лахматы (пух., З нар. сл.). Бел.-рус. ізалекса, параўн. рус. лохмоткапск., смал., разан., сарат.ануча, кавалак матэрыялу’, разан. свярдл. ’старое, парванае адзенне’, польск. сувалк. iaxmyta ’чалавек, нічога не варты, ветранік, свістун, які не выклікае давер’я ні са знешняга выгляду, ні маральна’. Утворана ад лохмотъ, якое да лохмьК < !!!охъта. Чаргаваннем галоснага асновы звязана з лах© (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 524.

Лахмо́тка2 ’распусная жанчына’ (Нас.), ’неахайная асоба’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да лахмотка©. Узнікла ў выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ркаль ’лёгкая баваўняная тканіна, паркаль’ (бых., Янк. Мат.), пэркыль ’тс’ (Бяльк.). Па фанетычных прычынах (акцэнтуацыя), відаць, запазычана з польск. perkał ’тс’ (< ням. perkal або франц. percale з англ. percale, што, магчыма, з перс. pärgalaануча’, Банькоўскі, 2, 530). Параўн. паркаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суко́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрэзак сукна або іншай шарсцяной тканіны, які ўжываецца для чысткі, націрання чаго‑н. Свідзерскі знайшоў на кватэры начальніка станцыі шчотку і доўга шоргаў ёю па чаравіках, потым драіў яшчэ і суконнай. Хомчанка. Калі блешня пасля таго, як яна пабывала ў вадзе, страціла бляск, яе трэба працерці суконкай. Матрунёнак.

2. Суконная ануча. [Пракоп] рашуча падымаецца з пасцелі, запальвае газоўку. Абуваецца. Накручвае на ногі суконкі, надзяе лепшыя боты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́пкаануча’ (Мат. Гом., ТС, Ян.; смарг., лудз., Сл. ПЗБ; рас., ЛА, 5), ’завязка (ад фартука)’ (Ян., Мат. Гом.), ’ануча, якой бяруць гаршкі і чыгуны’ (усх.-бел., ЛА, 4), ’губка для высякання агню’ (астрав., брэсц., там жа), ’ручнік для посуду’ (докш., там жа), тря́пка ’тс’ (Клім., там жа), трапкі́ ’ніцяныя канцы ў ручніку’ (Бяльк.), тра́пичка ’скурат, вузкая палоска аўчыны, якая служыць пракладкай для сшывання аўчын’ (Ян.), сюды ж трапка́ценькі ’растрапаны, растапыраны ў розныя бакі’ (гарад., Сл. ПЗБ). Укр. тря́пкаануча’, ’вехцік’, ’рыззё’, стра́пки ’лахманы’, рус. тря́пкаануча’, тря́пка ’махры’, дыял. (паўн.) трепки́ ’анучы, старызна, лахманы’, стараж.-рус. тряпъка, польск. strzepa, strzępki ’махры’, ’абрыўкі’, ’анучы, лахманы’, strząpie ’абрэзкі, акраўкі, скураты’, strzępić się ’абтрэпвацца’, strzępić ’размачальваць, раскудзельваць’, н.-луж. tśepliś ’тс’, tśumpliś se ’растрэпвацца’, tśepjel ’пэндзаль’, чэш. střepiti ’тс’, střep ’старызна, хлам’, střapec, třapec ’махры’, ’пэндзаль’, střapatý ’калматы, кудлаты’, třepit ’калмаціць’, славац. strap ’шкумат, пасма’, strapec, strapce ’махры’, ’акраўкі, рыззё’, ’гронка вінаграду’, ’мяцёлка (від суквецця раслін)’, балг. тре́пки ’вейкі; упрыгожанне з вісячых дробных манетак’. Мяркуецца, што назалізацыя тут экспрэсіўная, а варыянтнасць пачатку слова звязана з т. зв. рухомым s‑; параўноўваюць з трапа́ць1, гл. (Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 267–268; Абаеў, Зб. Баркоўскаму, 12; Новое в рус. этим., 240–241; ЕСУМ, 5, 664). Дапускаецца роднаснасць са ст.-грэч. ρῶπος ’дробязь; цацка, бразготка’ і выводзіцца прасл. *strapъ (Махэк₂, 585). Гл. таксама страпкі, стрэпкі і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаёнка1 ’адна асобай штука бялізны’ (Мядзв.), ’ануча (аб чалавеку)’ (Нас.). Да лайно3 (гл.). Суф. ‑ёнка ў выніку намінацыі ⁺лаёная бялізна, адзежына (як бялёнка, цалёнка, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Лаёнка2, ла́інка ’безупынны гоман, крык з брыдкіх, абразлівых слоў’ (КЭС, лаг.). Да ла́янка < ла́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта2ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)