Лахма́н, лахманы́, лахманэ́, лахмане́, лахманё ’старая адзежына, вопратка, рызман; паношанае або парванае адзенне’, ’кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі’ (ТСБМ, Сцяшк., Касп., Яруш., Шат., Мат. Гродз., Мат. Гом.; трак., брасл., паст., навагр., беласт., Сл. паўн.-зах., КЭС), ’вынашаная, падраная адзежына мясцовага вырабу’ (КЭС, лаг.), даўг. ’бялізна’, гарад., шальч., беласт.адзежына’ (экспрэс.) (Сл. паўн.-зах.), лахмані́на, лыхмані́на, лахмо̂ні́на ’старая вопратка, зношанае адзенне’, ’анучка’ (Жд. 1, Юрч., Яўс., Грыг., Нас.), лахма́нік ’блузка, адзежына’ (чэрв., Жд. 2), ’абадранец’ (Яруш.). Укр. ла́хма́н, лахма́й, лахманина, лахма́нка, лахма́ння, лохман, рус. цвяр., смал., варонеж., пск., разан. ло́хма́н, лохмо́н, польск. łachman, łachmany, łachmanina, łachmana, в.-луж. łachman, славац. lachman. Паўночны праславянізм lachmanъ < lachъ, утвораны пры дапамозе суф. ‑manъ > ‑ман (як рызман, сукман). Памылкова Шатэрнік (146) выводзіць бел. лахман з польск. łachman. Да лах1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхтар ’вынашаная падраная адзежына фабрычнага вырабу’ (КЭС, лаг.). Да лэх < ла́хі (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко (Афікс. наз., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наця́жкаадзежына, якая надзяваецца паверх на кажух або іншую верхнюю вопратку; бяльмо на веку’ (ТС). Ад нацяга́ць, гл. цягаць, цягну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Платні́на ’якая-небудзь адна адзежына’, пласціна ’тс’ (ельск., клім., ЛА, 4), рус. дыял. платнина ’адзенне’. Першапачаткова ’палатняная адзежына’ — з *plaь‑п‑іп‑а < *р!а(‑ьn‑о > палатно (гл.).

Платніна́ ’моц, сіла, дзябёласць’ (Ян.). З рус. плотный ’дзябёлы, тоўсты, сыты’ і суф. ‑ін‑а са значэннем ’характарыстыка асобы па названай прымеце’, параўн. ілюстрацыю: сын прыйшоў з арміідок вышыла да платана!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаху́дачка ’паношаная адзежына’ (пух., Сл. паўн.-зах.). З *лахута. Азванчэнне ‑т‑ > ‑д‑ пад уплывам лексемы лахудра (гл.). Параўн. укр. лахута, дан. лахун ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кафта́н і капта́н, ‑а, м.

Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капта́н, кафтан ’даўнейшая двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі’ (ТСБМ, Нас., Серб., Яруш., Малч., Гарэц., Шат., Бяльк.), ’кароткае паліто на кудзелі’ (навагр. Нар. сл.), ’пінжак’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., бяроз. Выг.), кыпта́н, кыхта́н ’тс’ (Бяльк.), ’безрукаўка’ (Малч.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах.; глус., маг. Янк. Мат.; Нас.; Сцяц., зэльв.; Сцяшк.; Зн. дыс.; Тарн.; карэліц., петрык. Шатал.), ’жаночая сукенка’ (Бяльк.; міёр. Нар. словатв.). Ст.-бел. каптанъ, кафтанъ, кахтанъ (XVI ст.), ’кафтан’, запазычанае з перс. chäptan пры пасрэдніцтве тур. kaftan ’доўгая верхняя адзежына’ (Слаўскі, 2, 20; Булыка, Запаз. 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шытво́, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. шыць (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што шыюць ці сшытае. Да Платона падышла яго Марыя з нейкім шытвом у руках і села побач на прызбе. Пестрак. На стале, што быў паміж вокнаў, ляжала новае шытво: зажыўленая простай ніткай ватоўка і яшчэ нейкая адзежына. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.

2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́нтыя, ‑і, ж.

1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Манаская мантыя. □ Паліцэйскі прывёў Максіма, і ён заняў месца .. на лаве падсудных.. За сталом — трое суддзяў у чорных мантыях. Машара.

2. Спец. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны некаторых беспазваночных жывёл.

3. Спец. Унутраная сфера Зямлі, якая знаходзіцца паміж зямной карой і ядром Зямлі.

[Грэч. mantia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)