Капта́н, кафтан ’даўнейшая двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі’ (ТСБМ, Нас., Серб., Яруш., Малч., Гарэц., Шат., Бяльк.), ’кароткае паліто на кудзелі’ (навагр. Нар. сл.), ’пінжак’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., бяроз. Выг.), кыпта́н, кыхта́н ’тс’ (Бяльк.), ’безрукаўка’ (Малч.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах.; глус., маг. Янк. Мат.; Нас.; Сцяц., зэльв.; Сцяшк.; Зн. дыс.; Тарн.; карэліц., петрык. Шатал.), ’жаночая сукенка’ (Бяльк.; міёр. Нар. словатв.). Ст.-бел. каптанъ, кафтанъ, кахтанъ (XVI ст.), ’кафтан’, запазычанае з перс. chäptan пры пасрэдніцтве тур. kaftan ’доўгая верхняя адзежына’ (Слаўскі, 2, 20; Булыка, Запаз. 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)