ша́йба, ‑ы, ж.

1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага кольца. Латунная шайба. Гумавая шайба. □ На якарныя балты проста надзя[ва]юць шырокія шайбы, прышрубоўваюць іх гайкамі, і на гэтым мацаванне заканчваецца. Чаркасаў.

2. Спец. Спартыўная прылада ў выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска для гульні ў хакей. Скончылася лета, футбольны мяч ідзе на адпачынак, і настае чарга клюшкі. Ганяць шайбу можна дзе хочаш. Няхай.

[Ням. Scheibe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шакала́д, ‑у, Мдзе, м.

Кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам і дабаўленнем розных смакавых і араматычных прыпраў. Плітка шакаладу. □ Раіса аддае.. [жанчыне] свой шакалад і ўгаворвае, што гэта вельмі карысна — падмацавацца ў такі момант шакаладам. Шамякін. // Напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу. Пакалыхваючыся ў вагоне яшчэ дзесьці за Варшавай, фон Крубер у гэты час піў цёплы шакалад, праглядаючы свежую берлінскую газету. Шахавец.

[Ісп. chocolade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́хта, ‑ы, М ‑хце, ж.

1. Сістэма падземных збудаванняў, дзе здабываюцца падземныя выкапні, або месца правядзення якіх‑н. падземных работ. Шахта будаўніцтва метро. □ Сон маладзецкі шахцёрскі Там абрываюць гудкі. З горада Салігорска У шахты ідуць гарнякі. Звонак. // Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў. На заводы, шахты, гуты Прыйшла фабрычная вясна. Таўбін.

2. Спец. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых канструкцыях. Ліфтавыя шахты. Вентыляцыйная шахта.

[Ням. Schacht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіц 1, ‑а, м.

Уст. Тое, што і шпіль (у 1 знач.). З мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўлаўкі. Гартны.

[Ням. Spitze.]

шпіц 2, ‑а, м.

Невялікі пакаёвы сабачка, які мае вузкую морду, стаячыя вушы і пушыстую густую поўсць. «Дзе ж праўда ёсць? — падумала яна [балонка]. — Каму павага? Шпіцам ды аўчаркам?» Корбан.

[Ням. Spitz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штабны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да штаба. Штабны пісар. Штабны атрад. □ Праімчаліся штабныя машыны, і ўсе з павагаю далі ім дарогу. Шамякін. Апынуўшыся ў полі, далей ад штабных абавязкаў, маёр Васільеў здымае рамень, гімнасцёрку. Брыль.

2. у знач. наз. штабны́, ‑ога, м. Той, хто працуе пры штабе, у штабе. [Партызан] скалынуўся, Штабным пакланіўся, народу — Так рад ён, што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавец больш ходу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штыль 1, ‑ю, м.

Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль. Звонак. Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць. Танк.

•••

Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.

[Ад гал. stil.]

штыль 2, ‑я, м.

1. Востры стрыжань.

2. Спец. Тое, што і шып ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́згалавак ’плашка, у якой замацоўваюцца ручкі ў возе’ слонім., ваўк., маст., бераст., свісл., шчуч. (Сцяц., Словаўтв.), ву́зголовок ’тс’ (палес., Маслен.), ву́згалаўка ’тс’ (Янк. II), узгалавак ’тс’ (Сержп., Грам.). Народны тэрмін хутчэй за ўсё ўзнік шляхам метафарычнага пераносу з бытавой сферы, пра што могуць сведчыць адпаведныя словы ў іншых слав. мовах; параўн. польск. wezgłówek ’падушка’, серб.-харв. у́зглавак ’тс’, балг. възгла́вка ’тс’, а таксама іншую назву той жа дэталі паду́шка, аднак адсутнасць нетэрміналагічнага ўжывання слова ў беларускай мове дазваляе бачыць у ім самастойнае ўтварэнне тыпу узмежак, згодна Карскаму (2–3, 91), з прыназоўнікавага спалучэння уз галавы́ ’каля галавы’, дзе галава́ — пярэдняя частка воза ці адна з дэталей у ім; параўн. гало́ўкі ’загнутыя канцы палазоў’ і ву́згалавак ’пярэдняя частка саней’ (Сцяц.); сувязь тэрміналагічнай і бытавой сферы ўжывання дэманструюць узгалава́шка ’дэталь у возе’ (Пятк., 1) і маг. гылыва́шкі ’галовы, узгалоўе, месца ў пасцелі, дзе ляжыць галава’ (Бяльк.). Параўн. таксама рус. головя́шка ’пярэдні загнуты канец саннага полаза’. Сцяцко (Словаўтв., 179) разглядае ву́згалавак як прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад галава́. Параўн. ву́згалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засце́нак1 ’месца жорсткіх катаванняў у Маскоўскай Русі’ (> ’месца катаванняў’). Рус. засте́нок ’тс’, дыял. ’перагародка’, ’месца каля дома’, польск. уст. zaścianek ’засек’, ’часовы карцэр, адгароджаны ў хаце’. Параўн. засценак2, дзе іншыя слав. адпаведнікі. Бел. засце́нак1 з рус., дзе адбывалася семантычная спецыялізацыя на базе ’месца за сценкай’, Шанскі, 2, З, 64.

Засценак2 ’хутар дробнай шляхты, якая арэндавала землі, што не ўвайшлі ў сялянскія надзелы ў Рэчы Паспалітай пасля 1557 г.’ Рус. смал. засте́нок ’неакрэсленая мера плошчы’, ’палоска нівы’, валаг. смал. ’месца каля дома’, польск. zaścianek ’вёска, хутар, у якой жыве дробная шляхта’, чэш. zástěnek ’закутак, месца за сценкай, тэраса’. Ст.-рус. застѣнокъ ’частка царквы’ (XI ст.), ’месца паміж дзвюма сценамі ўмацаванага горада’ (XVII ст.). Значэнне засценак2 указвае на польск. як крыніцу запазычання з далейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль (ě > e). Утворана, відаць, у зах.-слав. ад stěna (гл. сцяна) конфіксам *za‑ + ‑ъkъ (параўн. завулак, засенак, закамінак, застрэшак, Сцяцко, Афікс. наз., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кла ’месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў; месца, дзе адбываюцца жахлівыя падзеі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мік., Яруш., Мядзв., Шпіл., Мал., Касп., Растарг., Шат., Сл. ПЗБ), пе́кло ’тс’ (ТС), ’цяжкая работа’ (Шат.). Укр. пе́кло, зах.- і паўд.-рус. пе́кло ’пекла’, рус.-ц.-слав. пькълъ ’смала’ (1073 г.), ст.-слав. пьцьлъ ’тс’, пьклъ ’пекла’, польск. piekło, ст.-польск. pkieł, Р. скл. piekła, н.-луж. pjakło, в.-луж. pjekło ’тс’, славац. peklo, чэш. peklo, ст.-чэш. pkelná vrata ’вароты пекла’, славен. pekȅl, pekèl ’смала’, ’пекла’, ’дзёгаць’, серб.-харв. па́као ’смала, пекла’, макед. пекол і пекло ’пекла’, балг. пъ́къл, пъ́кло, пъкло́ ’смала, дзёгаць’. Прасл. pьklъ ’смала’, што выводзіцца з і.-е. кораня *pĭ‑k‑: лац. pix, picis, ст.-грэч. πίσσα (< *pik‑i̯a), алб. pisë ’смала’; ст.-в.-ням. pëhлац. мовы). Значэнне ’пекла’ прыйшло да зах. славянаў з Захаду, а потым пашырылася і на ўсх.-слав. тэрыторыі (Брукнер, 407; Фасмер, 3, 226; Голуб-Копечны, 269; Махэк₂, 441–442; Бязлай, 3, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́венька ’прыбудова да хлява, дзе ляжаць дровы, сена’ (дзятл., З нар. сл.), параўн. укр. пелевня ’від свірна ці адрыны, дзе захоўваецца салома, мякіна, сена, таксама збожжа’, пелёвень, пелёвнак ’тс’, рус., дыял. пелёвня ’мякіннік’, параўн. польск. дыял. plewnia ’мякіннік’, plewnik ’тс’, ст.-чэш. ρΐένηέ, plevnik ’тс’, чэш. дыял. plevfia, plivefi ’тс’, серб.-харв. дыял. гуъевгьа ’тс’, балг. плѐвня ’памяшканне для захавання мякіны, саломы, сена; хлеў для жывёлы, аўчарня’, макед. плевна ’тс’, ст.-слав. плѣвьница ’свіран’. Беларускае слова ўтворана ад асновы *pelev‑, паралельнай да *pelv‑, параўн. рус. пелёва/полова ’мякіна’, што ўзыходзіць да *pelti ’палоць’, * polt і ’палаць, веяць’, роднасных ст.-прус. pelwo ’мякіна’, ст.-літ. pelūs, лат. pęlus, мн. л. pęlavas, pęlevas ’мякіна, палова’, ст.-інд. мн. л. раі ava h ’мякіна’, лат. palea (< paleva) ’тс’ (супраць збліжэння з апошнімі пярэчыць Банькоўскі, 2, 608; гл. Фасмер, 3, 227, 312; Махэк₂, 459; ББР, 5, 386). Да семантыкі параўн. калошанка ’прыбудоўка пры адрыне для захоўвання мякіны і сечкі’ (Скарбы) < колас, калоссе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)