ша́йба, ‑ы, ж.

1. Падкладка пад гайку ці плешку шрубы ў выглядзе плоскага кольца. Латунная шайба. Гумавая шайба. □ На якарныя балты проста надзя[ва]юць шырокія шайбы, прышрубоўваюць іх гайкамі, і на гэтым мацаванне заканчваецца. Чаркасаў.

2. Спец. Спартыўная прылада ў выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска для гульні ў хакей. Скончылася лета, футбольны мяч ідзе на адпачынак, і настае чарга клюшкі. Ганяць шайбу можна дзе хочаш. Няхай.

[Ням. Scheibe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)