Лашака́ ’падскокваючы (пра дзяцей, жывёлу)’ (калінк., З нар. сл.). Адназоўнікавае прыслоўе. Да лата (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́паць ’шлёпаць (пра вусны)’ (ТС). Гукапераймальнае ад лен! Роднаснае з лепет, ляп!, ляпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Начачу́рыць ’натапырыць’ (Сл. ПЗБ), начачу́рыны ’натапыраны (пра пер’е)’ (там жа). Да чачёрыць ’тапырыць, настаўляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчалача́ць ’пусціць ваду з сябе (пра кісель, кашу)’ (КСП). Ад шчолак ’вадкае ў страве’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Красава́ць ’цвісці (пра злакавыя расліны)’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Гл. краса 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Краўча́ць ’сквярціся (пра жаб)’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кракаць (гл.) (там жа, 2, 725).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́длы ’жвавы, увішны (пра чалавека)’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Лексікалізаваны дзеепрыметнік да кідаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́хкаць ’пыхкаць (пра курэнне)’ (ТС). У выніку кантамінацыі гукапераймальнага пах! ’бах!’ і пы́хкаць ’раскурваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плятуха́цца ’блытацца (пра язык)’ (Гарэцкі). З (за)плята́цца < пле́сці (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑ух‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прале́так ’аднагадовае жарабё, цялё’ (Нас.). Да пра- і лета. Калька польск. przelatek ’аднагадовая жывёліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)