раскруці́цца сов.

1. раскрути́ться; (расплестись — ещё) рассучи́ться; разви́ться; распу́таться;

вяро́ўка ~ці́лася — верёвка раскрути́лась (рассучи́лась, развила́сь);

2. (о чем-л. свёрнутом) разверну́ться;

тру́бка шпале́раў ~ці́лася — тру́бка обо́ев разверну́лась;

3. разверну́ться, распакова́ться;

дрэ́нна закру́чаны паку́нак ~ці́ўся — пло́хо завёрнутый свёрток разверну́лся (распакова́лся);

4. раскрути́ться;

ко́лаі́лася — колесо́ раскрути́лось;

5. разверте́ться, рассверли́ться;

6. развинти́ться;

7. размота́ться;

і́лася цэ́лая шпу́лька ні́так — размота́лась це́лая шпу́лька ни́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок. Віляць хвастом. // без дап. Хістацца, рухацца з боку ў бок. Кола віляе ў бакі.

2. Рухацца па звілістай лініі. Коні вілялі паўз гурбы, выбіралі лаўчэйшыя праходы, хрыпелі ад натугі. М. Ткачоў. // Рабіць крутыя павароты. Дарога віляла то ўправа, то ўлева. Пестрак. Мяжа нібы знарок старалася не адыходзіць далёка ад берага, віляла найбольш усцяж яго. Мележ.

3. перан. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу, абавязку. Я ніяк не мог зразумець, што чалавек хоча сказаць, і ён віляў, нібы хадзіў па канаце і толькі пад канец сказаў тое, што хацеў. Сабаленка.

•••

Віляць хвастом — а) ліслівіць, падлізвацца. Змяніўся і выгляд іх [рускіх эмігрантаў] хлёсткі, Слухмяна віляюць хвастом, Японскай чакаючы косткі Пад бедным маньчжурскім сталом. Куляшоў; б) хітраваць. — А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасці́, ‑сту, ‑сцеш, ‑сце; ‑сцём, ‑сцяце, ‑стуць; пр. аброс, ‑расла, ‑расло; зак.

1. Пакрыцца, зарасці якой‑н. расліннасцю. Пень аброс маладымі парасткамі. Камень аброс мохам. Берагі ручая абраслі асакой. // Пакрыцца валасамі, шэрсцю. Да таго чалавек высах за лета, да таго аброс барадою, што сустрэнь яго хто ў лесе ці на могілках, то мог бы памерці ад перапалоху. Кулакоўскі.

2. перан. Набыць чаго‑н. у вялікай колькасці, абзавесціся чым‑н. Абрасці гаспадаркай. Абрасці кнігамі. □ І ўсё, здаецца, так і было, — Хіба што толькі падрасла малеча, Старым гады папрыгіналі плечы Ды абрасло антэнамі жытло. Бураўкін. // Аказацца ў акружэнні каго‑, чаго‑н. Навучальны корпус аброс жыллёвымі будынкамі. // Расшырыць кола абавязкаў. Набываў [Пракапенка] у парткоме і ў рэдакцыі завадской шматтыражкі; хутка аброс усялякімі грамадскімі нагрузкамі і жыў з імі ў вялікай згодзе. Кулакоўскі.

3. Пакрыцца слоем чаго‑н. Абрасці граззю.

•••

Абрасці карою — стаць неахайным, брудным.

Абрасці мохам — апусціцца, адстаць ад жыцця, адзічэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Адсунуць адно ад аднаго на нейкую адлегласць, адсунуць у розныя бакі. [Андрэю] з Веркай не было як выйсці з кута, і ім рассунулі сталы. Пташнікаў. [Міхалка] адчыніў стрэшку вулля, рассунуў рамкі, каб быў вольны праход пчолам. Якімовіч. // Раз’яднаць, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Рассунуць заслону. □ Нешта такое мяцежнае было ў голасе маці, што .. [Алесь] раптам кінуўся да шторы і са звонам рассунуў яе. Караткевіч. // Прымусіць расступіцца, расхіліць у бакі. Раманюк адышоў ад трыбуны, рассунуў студэнтаў, якія сядзелі ў прэзідыуме, сеў. Карпюк. [Жанчына] асцярожна пасунулася ў гушчар, рассунула галлё, імкліва падалася наперад. Лынькоў.

2. Зрабіць шырэйшым, раскласці (што‑н. складное, рассоўнае). Антон Авяр’янавіч рашуча ўстаў з канапы і рассунуў стол. Васілёнак. Бацька Стася стаяў трохі воддаль ад людзей. А потым рассунуў сваю казулю-сажань і пайшоў мераць поле. Хомчанка. // Зрабіць шырэйшым, большым. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарвя́к, ‑а; мн. чэрві, чарвей і чарвякі, ‑оў; м.

1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы. Выходжу на луг, на Свіслач шыбую — Ды з вудамі, з хлебам, з чарвямі і босы. Колас. Сям-там відны былі аратыя, чорныя гракі хадзілі за імі, падбіраючы чар вякоў. Чарнышэвіч.

2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека. [Насця:] — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.

3. перан.; чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе, падрывае маральныя сілы чалавека. Чарвяк цікаўнасці не даваў.. [жонцы] спакою. Дамашэвіч.

4. Спец. Зубчастае кола ў выглядзе шрубы.

•••

Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.

Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.

Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.

Замарыць чарвяка гл. замарыць.

Карміць чарвей гл. карміць.

Трапілася чарвяку на вяку гл. трапіцца.

Чарвяк есць (смокча) каго — пра душэўныя пакуты, сумненні, якія церпіць хто‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огулом ’агулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. koloкола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агул ’круг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляць ’іграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кадо́л ’тонкая вяроўка, якой прывязваюць рыбацкую сець’ (Мат. Маг.), ’вельмі грубая вяроўка (якая накладаецца на кола, пры дапамозе якога падымаюць вуллі-калоды на дрэва’ (Маш.) ’канат для парома’ (Маш.), кадола ’вяроўка, пры дапамозе якой невад прыводзіцца ў рух’ (Браім, Рыбалоўства), кадоп ’тонкая вяроўка, да якой прывязана сець’ (бых., Мат. АС), кодол ’вяроўка ў невадзе, за якую яго цягнуць’ (ТСБМ). Укр. дыял. кодола ’вяроўка, прывязаная да крылляў невада’, ’канат’. Жэляхоўскім засведчаны кодільничий ’які цягне невад’. Рус. валаг., цвяр. і інш. кодол ’грубая вяроўка, канат (якарны) або канат для выцягвання рыбалоўнай снасці’. У рус. гаворках зафіксаваны і значэнні тыпу ’калодзежны шост’, а таксама дзеяслоў кодолить ’прывязваць каня на пашы’, кодол ’вяроўка, якой прывязваюць каня’ (арх. і інш.). Геаграфія бел. слове (прыпяцкі і дняпроўскі басейны) сведчыць аб верагодным вандроўным характары слова, аднак назваць з пэўнасцю крыніцу запазычання цяжка. Для рус. кодол, укр. кодола прапанавалі ў якасці такой крыніцы ст.-ісл. kadall ’якарны канат, вяроўка’, ст.-швед. kadhal, аднак ёсць і іншыя версіі аб паходжанні рус. слоў, гл. Фасмер, 2, 276. Калі запазычанне тэрміна ва ўсх.-слав. мовы можна дапусціць, то гісторыя яго экспансіі застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круг1 ’частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Укр. круг, рус. круг, ст.-рус. кругъ ’тс’, ст.-слав. крѫгъ, балг. кръг, макед. круг, серб.-харв. кру̑г, славен. krọ̑g ’тс’, польск. krąg, чэш. kruh, славац. kruh, в.-луж. kruh ’тс’. Прасл. krǫgъ у якасці бліжэйшых паралелей мае германскія лексемы: ст.-ісл. hringr ’персцень, круг, кола’, ст.-в.-ням. hring ’тс’. Менш надзейным з’яўляецца ўмбр. cringatu ’пас’ (Бернекер, 1, 626; Покарны, 936).

Круг2 ’поўная фаза месяца’ (Бяльк.). Гл. круг1.

Круг3 ’вір, месца ў рэчцы, дзе віруе вада’ (Мат. Гом., Янк. III). Гл. круг1.

Круг4 ’збан’ (Касп.). Запазычанне праз ням. Krug ’тс’.

Круг5 ’лішай’ (Нас., Сцяшк., Мат. Гом.). Магчыма, да крух (гл.).

Круг6 ’гульня хлопцаў са снегам (качалі снежныя кругі і пускалі з гары)’ (Нар. словатв.). Гл. круг1.

Круг7 ’поўны камплект колаў для воза’ (Нар. лекс., Сцяшк., Касп.). Гл. круг1.

Круг8 ’багністае балота, якое зарасло альхой’ (ТС, Яшк.). Гл. круг5.

Круг9 ’наўкола’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Гл. круг1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саба́чка1 памянш. да сабака1 (гл.).

Саба́чка2 ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, ’прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола’ (ТСБМ), ’прылада, пры дапамозе якой здымаюць бобы’ (Сцяшк. Сл.), ’частка ткацкага станка’, ’слясак’ (Мат. Гом.), ’дэталь у ніты красён’ (Сл. ПЗБ), ’палачка, якая злучае панажы з нітамі’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’прылада ў кроснах, якая трымае набілкі на патрэбнай вышыні’ (Бяльк.), ’кружкі ў кроснах, на якіх перамяшчаюцца ніткі асновы’ (Сцяшк. Сл.), соба́чка ’вільчак’ (палес., Нар. сл.), соба́чкі ’тры маленькія драўляныя палачкі па абодвух баках ніта’ (Влад.). Агляд семантыкі бел. сабачка гл. таксама Н. А. Старасценка, Бел. мова, 8, 1981, 77 і наст. Параўн. рус. соба́чка ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, а таксама назвы дэталяў для захвата, зачэплівання чаго-небудзь, у тым ліку і ў кроснах. Да папярэдняга слова.

Саба́чка3 ’галоўка дзядоўнік, шышка’ (Нас., Байк. і Некр.). Рус. собачка ’тс’. Да сабачка1 па ўласцівасці зачэплівацца. Параўн. яшчэ ваўчкі.

Саба́чка4 ’мужчынскі гальштук у выглядзе банта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сабачка1 па знешняму падабенству.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш. да труба (у 1 знач.); труба невялікага сячэння. Медная трубка. Гумавая трубка. □ Механік Білі меў за звычай маўчаць і .. марудна калупаўся ля матора,.. каля жылаватых вузлоў бензінавых трубак. Лынькоў.

2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў, звычайна цыліндрычнай формы. Рэнтгенаўская трубка. // Назва розных органаў жывога арганізма ў выглядзе трубы невялікага сячэння. Дыхальная трубка.

3. Частка тэлефоннага апарата, якая служыць непасрэдна для слухання і гаварэння. Тэлефонны званок перапыніў яго. Васількоў, пакутліва скрывіўшы хударлявы жоўты твар, зняў трубку. Асіпенка. Глухнуць нават трубкі тэлефона. Заразіў футбол усіх, як грып. Макаль.

4. Скрутак якога‑н. матэрыялу, якому нададзена цыліндрычная форма. Трубка тканіны расла з кожным днём. Бядуля. Трубка палатна зачапілася канцом за сучок вішні. Жычка.

5. Разм. Тое, што і калодка (у 4 знач.). Дарога раскісла, калёсы гразнуць па трубкі... Васілевіч. Патрэскаліся трубкі, і вось-вось, здаецца, выпадуць спіцы, распадзецца кола. Галавач.

•••

Дыстанцыйная трубка — механізм, прызначаны для ўзрыву снарада ў зададзеным пункце траекторыі.

Трымаць вуха трубкай гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)