Адзі́н, ст.-рус. одинъ, рус. один, укр. один, чэш. jeden, славац. jeden, польск. jeden, в.-луж. jedyn, н.-луж. jaden, ст.-слав. ѥдинъ, балг. един, макед. еден, серб.-харв. јѐдан, славен. eden. Прасл. edinъ < ed‑inъ, у якім першы кампанент той жа, што і ў рус. едва і інш., лац. ecce ’вунь’ (і.-е. заім. e‑). Гл. Бругман, IF, 23, 310; Бернекер, 1, 262; Мікала, Ursl. Gr., 3, 56 (параўн., аднак, Пізані, Paideia, 8, 2, 111); або ідэнтычны ст.-інд. ādíḥ. Гл. Ван–Вейк, IF, 30, 384, супраць Бернекер, там жа, 263, Гуер, Slavia, 2, 560; другі кампанент параўноўваецца з гоц. ains, лац. ūnus (< *oinos) і інш. Гл. Мейе, MSL, 14, 348; Бернекер, там жа, 262. Вайян (WS, 7, 4, 342) выводзіць jedinъ з *jedьjinъ, прычым першы кампанент да с.-балг. еде кой такі ці такі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арты́кул ’невялікае сачыненне, частка дакумента; тып вырабу’ (БРС, КТС, Касп., Нас.). У старабеларускай пісьменнасці ўжо з 1388 г. у форме артыкулъ ’частка дакумента’ з лац. articulus (Гіст. мовы, 1, 53; Гіст. лекс., 110; Вясноў, Бел. лекс., 35), магчыма, праз польскую (Крапівін, Бел. лекс., 88; Гіст. лекс., 90), супраць чаго фіксацыя слова ў польскай мове з XVI ст. У «Нашай ніве» пачынаецца паслядоўнае ўжыванне слова ў значэнні ’невялікае сачыненне’ (Шакун, Гісторыя, 300), магчыма, пад польскім уплывам. Першаснае лацінскае значэнне articulus ’частка’ (ад artus член’) дало магчымасць развіць значэнне тавар’ (ням. Artikel, польск. artykuł), адкуль, напэўна, і рускае, беларускае ’тып тавару’ (Шанскі тлумачыць рус. артикул ’тып тавару’ як семантычнае ўтварэнне на базе значэння ’параграф’ у XX ст. — 1, А, 148, аднак гэта не вельмі пераканаўча, таму што ў рускай значэнне ’параграф’ у той час не было пашырана: ужо Даль адзначаў яго як архаічнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́секаць ’высмаркаць нос’ (Янк. II, Бір. дыс., Шатал., брэсц., пін., З нар. сл.), вы́снекаць, вы́снякаць ’тс’ (Бір. дыс., Сцяц.). Укр. ви́сякати ’тс’, сяка́ти ’фыркаць, смаркацца’, рус. исся́кнуть ’вычарпацца’, польск. siąkać, siąknąć, sięknąć ’канчацца, вычэрпвацца; смаркацца’, в.-луж. sakać, saknyć ’высыхаць, вычэрпвацца’, чэш. sáknouti ’сачыцца, мачыць’, славац. siakať, siaknuť ’фыркаць, смаркацца’, серб.-харв. пресѐкати, ‑ка̑м ’вычарпаць’, балг. сѐквам, се́кна ’вычэрпваюся’. Прасл. *sęknǫti роднаснае слав. *sǫčiti, ц.-слав. исѫчити (гл. сучы́ць) (Фасмер, 3, 826). У іншых і.-е. мовах роднаснымі з’яўляюцца літ. senkù, sékti ’апускацца’, seklùs ’мелкі’, лат. sîkt, sīkstu, sîku ’засыхаць’, ст.-інд. ásakrak ’невычэрпны’, ст.-англ. sîhte ’балоцісты’ (з *siηhti), ірл. sesc ’сухі, бясплодны; той, які не дае малака’, кімр. hysp ’сухі’ (Траўтман, 256). Іначай–Махэк₂ (536), які звязвае таксама са слав. sokъ. Беларускія формы з ‑н‑, відавочна, пад уплывам польскіх назалізаваных форм з наступнай метатэзай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́га ’пякотка’ (гом., лун., Шатал.), жо́га (Мат. Гом., Бяльк.). Рус. арл., кур. жёга ’пякотка’, укр. жага́ ’смага’, чэш. žáha, в.-луж. žaha, славац. žáha (Калал, паводле Шафарыка, дае і žiaha), укр. зга́га ’смага, пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaka, серб.-харв. zgȁga ’пякотка’; параўн. балг., макед. жега, серб.-харв. же̏га, ц.-слав. жєгꙗ ’спёка’. Бяссуфікснае, відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад кораня žeg‑ (< *geg‑); магчыма, варыянт жа́га адлюстроўвае форму з а < ě < *e, а варыянт жо́га — форму з о < e < . Семантычны ход той самы, што і ў пякоткапячы. Махэк₂ (727) бачыць у žáha ступень *gōg‑; у гэтым выпадку патрабуе тлумачэння пераход *g > ; ступень *gōg‑ прадстаўлена ў формах тыпу згага. Голуб-Копечны (441), абапіраючыся на ст.-чэш. zháha, лічаць форму žáha пазнейшай, утворанай у выніку кантамінацыі zháhažhu. Гл. Мяркулава, ОЛА, 1974, 255–257. Гл. зґа́ґа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жрэц ’свяшчэннаслужыцель язычніцкай рэлігіі’. Рус. жрец, укр. жрець, чэш.рус.Голуб-Копечны, 447), славац. žrec, серб.-харв. жре̑црус.Скок, 3, 685), славен. žréc, балг., макед. жрец ’тс’. Ст.-слав. жьрьць ’тс’. Ст.-рус. жрецъ ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), ст.-рус. запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 63) не выключае, відаць, захавання ўсх.-слав. слова, бо прыводзіць і ст.-рус. дзеяслоў жьру, жерети, ад якога (як і ст.-слав.) утворана з дапамогай суфікса ‑ьць і слова жьрьць. Той жа корань у рус. жертва. Прасл. *žьrǫ, *žrьti далі ст.-слав. жьрѫ, жръти ’прыносіць ахвяру’. Параўн. ст.-прус. girtwei ’славіць’, літ. gìrti ’хваліць’, лат. dzir̃t(ies) ’пахваляцца’, ст.-інд. gṛṇā́ti ’славіць, спяваць’. І.‑е. *g​uer(ə)‑ ’уздымаць голас, хваліць’ (Тапароў, E–H, 247–249; Покарны, 1, 478). БЕР, 1, 554; Траўтман, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жупа́н ’даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ), жу́піца ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), жу́па́ ’дзіцячая вопратка’ (КСТ). Рус., укр. жупа́н ’тс’, польск. żupan ’тс’, в.-луж., чэш., славац. župan, серб.-харв. жу̀па̄н, балг. жупан ’тс’. Ст.-рус. (з XVI ст.) жупанъ ’тс’. У бел. (ст.-бел. жупанъ (з 1578 г.), Булыка, Запазыч., 115), як і ўкр., з польск., рус. < бел. укр. Польск. < іт. giuponne ’сялянскі пінжак з грубай тканіны’ < giuppa ’кофта, кабат’ < араб. džubban ’сукня з воўны’. Жупіца (з 1538 г.) таксама з польск., дзе zupica ’камізэлька’. Той самы корань у юбка, шуба (гл.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298; Фасмер, 2, 66; Брукнер, 668; Махэк₂, 731; Бернекер, 1, 460; Міклашыч, 413; Мацэнаўэр, 381; Гютль–Ворт, For. Words, 72. Глогер (Encyklopedia staropolska, 4, 1978, с. 518–520) звязваў назву адзення з назвай старых ’кіраўнікоў жупы’ — жупанаў што, недастаткова абгрунтавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыва́ць ’плаваць’ (Др.-Падб.; Яруш.; свісл., воран., іўеў., ваўк., Сл. ПЗБ), ’служыць на флоце’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, запазычана з польск. мовы, pływać азначае ’перасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ < прасл. *ply‑v‑a‑fi, якое з’яўляецца дзеясловам шматразовага дзеяння ад *pIy‑no‑ti (Банькоўскі, 2, 635), параўн. польск. płynąć ’перамяшчацца сілай сваёй вагі з больш высокага месца на ніжэйшае’. У бел. мове дзеяслоў *plyvati ужываецца з прыстаўкамі: прыстываць, заплываць, пра‑плываць і інш. Магчыма, адсюль і націск на ‑я‑. Сюды ж: плывак ’плывец; той, хто плавае на якім-н. судне’ (Сцяшк. МГ: шальч., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’пучок звязанага трыснягу, на якім вучацца плаваць’ (ваўк., Сл. ПЗБ), плывун ’плывец’ (шчуч., Сл. ПЗБ), дзятл. плывакё ’рагоз, Typha latifolia L.’ (ЛА, 1), плывака ’асоба, здольная да плавання’ (Варл.), плывеш ’расліннае покрыва дрыгвяністага балота’ (светлаг. Талей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadintsтой, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салаве́й ’маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам’. Агульнаславянскае; укр. солові́й, солове́й, рус. солове́й, ст.-рус. соловии, руск.-ц.-слав. славии, польск. słowik. Прасл. *solvьjь, якое потым у некаторых славянскіх мовах было пашырана рознымі суф. Большасць даследчыкаў (Младэнаў, 588; Брукнер, 501; Махэк₂, 556; Фасмер, 3, 711) лічаць дэрыватам ад прасл. *solvъ ’жаўтавата-шэры’ (параўн. рус. солово́й ’тс’) з суф. ‑ьjь (SP, 1, 84). Назва птушкі па колеру апярэння. Паралель у ст.-прус. salowis ’салавей’. Параўноўвалі таксама з літ. šalvas, šalvis ’харыус’, гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 110, і інш.; і са ст.-в.-ням. swolawa ’ластаўка’, ст.-ісл. svola ’тс’, гл. напрыклад Сольмсен, AfslPh, 24, 575; Шустар-Шэўц, 2, 1332; Борысь, 559; супраць Фасмер, там жа. Мартынаў (Этимология–1982, 9) не аддзяляе салавей ад слава і першасным значэннем лічыць ’той, хто пяе славу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стая́ць ‘знаходзіцца на нагах’, ‘не рухацца з месца’, ‘не працаваць’, ‘трываць’, ‘знаходзіцца, размяшчацца’, ‘існаваць, быць (на свеце)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стоя́ць ‘тс’ (ТС), ст.-бел. стоять. Укр. стоя́ти, рус. стоя́ть, польск. stać, в.-луж. stejeć (< stojać), н.-луж. stojaś, чэш. státi, славац. stáť, серб.-харв. ста́јати, славен. státi, балг. стоя́, макед. стои ‘стаяць’. Прасл. *stojati утварылася ад форм цяп. часу і.-е. *stə‑i̯e/o на аснове і.-е. *sta‑ (гл. стаць) (Борысь, 574); адпавядае оск. staít ‘стаяць’, ст.-інд. sthitásтой, які стаіць’, грэч. στατόσ ‘тс’, лац. status, далей літ. stóti ‘станавіцца, уступаць’, ст.-прус. postāt ‘станавіцца’, ст.-в.-ням. stân, stên ‘стаяць’; гл. Траўтман, 281; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 242; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1052; Фасмер, 3, 769; Бязлай, 3, 313; Шустар-Шэўц, 1352; Махэк₂, 575–576; ЕСУМ, 5, 430–431; Глухак, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)